Грышка:
У цягніку, наліўшы шкляначкі да краю,
На Захад ехала кампанія блатная.
У дзікі край — ці то Страсбурскі, ці Брусэльскі,
Дзе усё захрасла у наркотыках і сэксе.
Саўка:
Усё правільна, Грыша.
Рэфрэн:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!
Саўка:
Усё правільна, Грыша.
Грышка:
У край заходні іх няўхільна несьлі колы -
Наўпрост у багну сэксу, драгсу, рок-н-ролу,
Таго ўсяго, што ў нас няма і быць ня мусіць,
Што чужароднае цнатлівай Беларусі.
Саўка:
Чужда!
Рэфрэн:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!
Саўка:
Ну, а як?
Грышка:
Ды не даехалі яны да бруднай мэты,
Бо нашы ворганы прадухілілі гэта -
Яны паставілі жалезную заслону
Ад гэтай, нам маральна чуждай, эўразоны.
Рэфрэн:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!
Саўка:
На ўдзівленіе правільная песьня. Есьлі бы яшчэ ні на этам языку ідзіоцкім, а так очынь харашо.