Калі цісьнеш на «крышталёвы сасуд», сфармулюй сваю мэту. Ці ты хочаш, каб зьмесьціва яго вылезла зь іншага боку? Гэта магчыма. Ці ты хочаш, каб зьмесьціва разарвала сасуд? Таксама можа быць. Але калі ты спрабуеш сьціснуць зьмесьціва ў нішто, гэта марная справа. Прырода захаваньня рэчыва не дазволіць.
Тое самае з санкцыямі. Эўропа цісьне на рэжым, хочучы сьціснуць яго ў нішто. Але рэчыва не зьнікае, яно людзкімі рэсурсамі і капіталамі вылазіць у Расею. Рэжым цісьне на апазыцыю, таксама хочучы яе зьнішчыць, а яна вылазіць у Эўропу і таксама праз Расею. Кожны заняты гэтым аднабаковым вар'яцтвам, кожны захоплены ідэяй даціснуць у нішто, не жадаючы бачыць фактаў, таго, што рэчыва ўсё адно вылазіць у іншым месцы.
Палітыка ператварылася ў чыстую кінэтыку, калі ніхто ня думае, чаго ён хоча дасягнуць, бо ўсе апанаваныя гэтым самым ціскам, прэсаваньнем, зьнішчэньнем. Ціск стаў самамэтай. Палітыкі, як дзеці, – спачатку зраблю і будзь што будзе, падумаю пасьля.
З рэжымам усё ясна, ён такі быў, ёсьць і будзе. Што да Эўропы, дык яна, быццам цывілізаваная і шматгаловая, магла б разважаць не ў адзін ход.
Такім чынам, ціскам рэчыва ня зьнішчыш. Гэта відавочна. Рэчыва вылазіць у Расею. Ці гэткую мэту ставіць перад сабой Эўропа? Калі так, так трэба і казаць. Мы будзем ведаць, што інтарэсы Эўразьвязу цалкам супярэчаць нашым нацыянальным інтарэсам, бо мы ў Расею ня хочам.
Кінэтычнае мысьленьне наводзіць на яшчэ адзін варыянт. Рэчыва павінна выціскацца не ў Расею, а ў Эўропу. Тады ў санкцыяў зьяўляецца не кінэтычны, а палітычны сэнс. Санкцыі ўводзяцца супраць паслугачоў рэжыму, што да простых людзей, зь іх санкцыі – здымаюцца. Гэта значыць, для грамадзян Беларусі ўводзіцца бязьвізавы рэжым і ўсе тыя прэфэрэнцыі, якія сёньня ўведзеныя для іх у Расеі. Інакш кажучы, роўныя правы з грамадзянамі Эўразьвязу ў Эўразьвязе.
Чаму гэтага ня робіцца – загадка. Таму што Эўропа страціць на візах? Але шмат больш яна страчвае на «падтрымку дэмакратыі ў Беларусі». Таму што гастарбайтары зь Беларусі запалоняць рынкі? Колькі іх можа быць? Хай сабе мільён. Ці гэта шмат? Адна Чэхія прыняла паўмільёна гастарбайтараў толькі з Украіны. Да таго ж беларусы мэнтальна людзі зусім эўрапейскія, адукаваныя, законапаслухмяныя, працавітыя і ўсё такое.
На сёньня абсалютна мізэрная колькасьць беларусаў бывала ў Эўразьвязе. Езьдзяць шмат, але тыя самыя. Пры роўных умовах выезду ў Эўропу і Расею, яны пацягнуліся б у Эўропу, пабачылі яе не з экранаў БТ, прасякнуліся яе духам, захацелі жыць гэтаксама – свабодна і па-людзку. У Расеі яны нічым падобным не прасякаюцца.
Інакш кажучы, ад прыезду беларусаў Эўразьвяз нічога ня страціць, толькі набудзе нармальных людзей і нармальную Беларусь. Але што замінае яму гэта зрабіць? Адказ заўсёды адзін: у Эўропы зь Беларусьсю... не падпісаная папера пра рэадмісію...
Няўжо гэтая бюракратычная закавыка адна стрымлівае рэальныя перамены і прымушае выдаткоўваць неверагодную колькасьць сродкаў, часу, чалавечых рэсурсаў і нэрваў на тое, каб надалей заўзята ціснуць і прэсаваць? Каб толькі пасьля падумаць: ці лопнуў сасуд, ці зьмесьціва яго сышло туды, куды ніхто не хацеў.