Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён ня мае права выязду за мяжу, але не патлумачылі, чаму.
«Сказалі, што ў Менску патлумачаць. Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ты артукул Канстытуцыі, для іх яна не пісаная. Увогуле гэта яшчэ і парушэньне маіх эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць. Гэта беззаконьне», — пракамэнтаваў стуацыю Станіслаў Шушкевіч.
У сакавіку за межы Беларусі не змаглі выехаць:

- Анатоль Лябедзька, кіраўнік АГП;
- Віктар Карнеенка, каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары»;
- Сяргей Калякін, кіраўнік Партыі левых «Справядлівы сьвет»;
- Валянцін Стэфановіч, праваабаронца цэнтру «Вясна»;
- Алег Гулак, кіраўнік БХК;
- Гары Паганяйла, праваабаронца БХК;
- Жана Літвіна, кіраўніца БАЖ;
- Міхал Янчук, прадстаўнік «Белсату».