Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародіч-Смалінскі з Варшавы.
Валер Карбалевіч: «Ужо два тыдні канфлікт паміж Беларусьсю і ЭЗ разьвіваўся па шляху эскаляцыі. Забарону на выезд зь Беларусі прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, адмову ў памілаваньні Канавалаву і Кавалёву можна разглядаць як крокі беларускіх уладаў у палітычнай вайне з Эўропай. Былі зьняважлівыя камэнтары Лукашэнкі на адрас Польшчы, Нямеччыны і іх кіраўніцтва.
З свайго боку, ЭЗ рыхтаваўся ўвесьці 23 сакавіка новыя санкцыі адносна беларускага рэжыму. Эўрапарлямэнт меўся ў чацьвер прыняць рэзалюцыю, у якой вітаў новыя санкцыі і прапаноўваў адмяніць правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі. Прадстаўніца МЗС Беларусі Ваньшына заявіла ў чацьвер: якое можа быць вяртаньне эўрапейскіх амбасадараў, калі ЭЗ рыхтуе новыя санкцыі?
І раптам усё памянялася. Эўрапарлямэнт не прымае рэзалюцыю. Пытаньне пра адмену чэмпіянату сьвету па хакеі пераносіцца з траўня на восень. Эўрапейскія мэдыі паведамляюць: Вярхоўны камісар ЭЗ Кэтрын Эштан мяркуе, што амбасадары ЭЗ павінны не пазьней як у сямідзённы тэрмін вярнуцца назад у Беларусь. Дык што, атрымліваецца, што жорсткая лінія афіцыйнага Менску дала плён, прымусіла вялікую Эўропу саступіць?»
Андрэй Фёдараў: «Невядома, наколькі дакладная інфармацыя пра тое, што спадарыня Эштан амаль што загадала эўрапейскім амбасадарам вярнуцца ў Беларусь. Калі гэта так, дык тут можа быць два адказы, якія тлумачаць такія паводзіны ЭЗ. Першы варыянт: ЭЗ вырашыў, што цяперашняя палітыка адносна Беларусі неэфэктыўная і трэба радыкальна памяняць курс.
Другі варыянт больш верагодны. Такія крокі — вынік патаемных перамоваў з афіцыйным Менскам. Зьвярніце ўвагу, адначасова і Эўракамісія, і Эўрапарлямэнт мяняюць сваю тактыку. А яны незалежныя адзін ад аднаго. Мусіць, ёсьць нейкія сыгналы зь Менску».
Войцех Бародіч-Смалінскі: «Магчыма, у Брусэлі вырашылі, што адсутнасьць эўрапейскіх амбасадараў у Менску дрэнна ўплывае на адносіны зь Беларусьсю. Прычым адначасова з гэтым 23 сакавіка могуць быць уведзеныя новыя візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў ці бізнэсоўцаў, якія падтрымлівалі рэжым. І таму амбасадарам трэба вярнуцца перад гэтымі новымі санкцыямі. Таму што пасьля 23 сакавіка вяртаньне было б немагчымым».
Карбалевіч: «Тут трохі цікавая, супярэчлівая лёгіка. Вяртаньне амбасадараў — гэта жэст прымірэньня. А ўвядзеньне новых санкцыяў — гэта працяг лініі на канфлікт. А ці можа так здарыцца, што амбасадары вернуцца, потым Эўразьвязам будуць прынятыя новыя санкцыі, а ў адказ беларускія ўлады запатрабуюць, каб эўрапейскія амбасадары зноў пакінулі Менск?»
Бародіч-Смалінскі: «Гэта можа быць. Але мэта гэтага вяртаньня можа быць такая, як мэта візыту міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны ў Менск напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Трэба было прыехаць менавіта перад выбарамі, таму што потым было б позна».
Фёдараў: «Нешта дзіўнае ў такой тактыцы сапраўды ёсьць. Магчыма, ЭЗ спрабуе знайсьці хоць нейкае выйсьце з гэтага тупіку. Усё ж ня думаю, што ў адказ на новыя санкцыі кіраўніцтва Беларусі запатрабуе ад эўрапейскіх амбасадараў пакінуць Менск. Бо гэта будзе калектыўнае рашэньне, і афіцыйнаму Менску будзе цяжка абвінаваціць нейкую адну краіну, напрыклад, Польшчу. Каб выслаць усіх паслоў ЭЗ, трэба, каб кіраўніцтва Беларусі было вельмі моцна ўпэўненае ў сабе. Чаго я на дадзены момант ня бачу».
Карбалевіч: «Сапраўды, падобна да таго, што адбываецца закулісны торг. На гэта намякаў баўгарскі дэпутат Эўрапарлямэнту. Які можа быць прадмет торгу, палітычны разьмен? Напрыклад, вяртаньне амбасадараў у абмен на вызваленьне хоць часткі палітвязьняў? Або яны вернуцца без усялякіх умоваў?»
Бародіч-Смалінскі: «Пазыцыя ЭЗ вядомая. Дыялёг можа пачацца толькі пры вызваленьні і рэабілітацыі палітвязьняў. Абодва бакі павінны падрыхтавацца да такога разьмену.
Цяпер Менск абвясьціў вінаватымі ў санкцыях адносна Беларусі Польшчу і кіраўніцтва ЭЗ, таму прапанаваў пакінуць краіну польскаму амбасадару і паслу Эўразьвязу. Новыя санкцыі будуць азначаць салідарнасьць усіх краін ЭЗ і падтрымку беларускага грамадзтва».
Фёдараў: «Калі торг ідзе, то ўмовы павінны быць. Галоўная зь іх — вызваленьне палітвязьняў. Іх рэабілітацыя — трохі іншае пытаньне. Калі амбасадары вернуцца без такога вызваленьня хаця б некаторых палітзьняволеных, то ЭЗ згубіць твар».
Карбалевіч: «Беларускі бок толькі абяцае. А ЭЗ зьбіраецца зрабіць рэальныя крокі. Эўропа чарговым разам паверыла абяцаньням?»
Бародіч-Смалінскі: «Хачу верыць, што вяртаньне эўрапейскіх амбасадараў — частка стратэгіі і тактыкі ЭЗ. Трэба вызначыць, што для Эўразьвязу важнейшае: каштоўнасьці ці вызваленьне палітвязьняў? Бо гэтыя рэчы могуць не супадаць».
Фёдараў: «Пакуль што ЭЗ не зрабіў ніякіх крокаў. Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту не адкінутая, а толькі адкладзеная на наступнае паседжаньне. Магчыма, яна будзе больш жорсткая, калі Менск ня зробіць саступак, ня вызваліць хаця б тых палітвязьняў, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні».
Чаму Эўропа пачала рабіць крокі насустрач?

Супярэчлівая лёгіка
Войцех Бародіч-Смалінскі: «Магчыма, у Брусэлі вырашылі, што адсутнасьць эўрапейскіх амбасадараў у Менску дрэнна ўплывае на адносіны зь Беларусьсю. Прычым адначасова з гэтым 23 сакавіка могуць быць уведзеныя новыя візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў ці бізнэсоўцаў, якія падтрымлівалі рэжым. І таму амбасадарам трэба вярнуцца перад гэтымі новымі санкцыямі. Таму што пасьля 23 сакавіка вяртаньне было б немагчымым».
Амбасадарам трэба вярнуцца перад гэтымі новымі санкцыямі. Таму што пасьля 23 сакавіка вяртаньне было б немагчымым.
Карбалевіч: «Тут трохі цікавая, супярэчлівая лёгіка. Вяртаньне амбасадараў — гэта жэст прымірэньня. А ўвядзеньне новых санкцыяў — гэта працяг лініі на канфлікт. А ці можа так здарыцца, што амбасадары вернуцца, потым Эўразьвязам будуць прынятыя новыя санкцыі, а ў адказ беларускія ўлады запатрабуюць, каб эўрапейскія амбасадары зноў пакінулі Менск?»
Бародіч-Смалінскі: «Гэта можа быць. Але мэта гэтага вяртаньня можа быць такая, як мэта візыту міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны ў Менск напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Трэба было прыехаць менавіта перад выбарамі, таму што потым было б позна».
Фёдараў: «Нешта дзіўнае ў такой тактыцы сапраўды ёсьць. Магчыма, ЭЗ спрабуе знайсьці хоць нейкае выйсьце з гэтага тупіку. Усё ж ня думаю, што ў адказ на новыя санкцыі кіраўніцтва Беларусі запатрабуе ад эўрапейскіх амбасадараў пакінуць Менск. Бо гэта будзе калектыўнае рашэньне, і афіцыйнаму Менску будзе цяжка абвінаваціць нейкую адну краіну, напрыклад, Польшчу. Каб выслаць усіх паслоў ЭЗ, трэба, каб кіраўніцтва Беларусі было вельмі моцна ўпэўненае ў сабе. Чаго я на дадзены момант ня бачу».
Аб чым ідзе закулісны торг?
Карбалевіч: «Сапраўды, падобна да таго, што адбываецца закулісны торг. На гэта намякаў баўгарскі дэпутат Эўрапарлямэнту. Які можа быць прадмет торгу, палітычны разьмен? Напрыклад, вяртаньне амбасадараў у абмен на вызваленьне хоць часткі палітвязьняў? Або яны вернуцца без усялякіх умоваў?»
Бародіч-Смалінскі: «Пазыцыя ЭЗ вядомая. Дыялёг можа пачацца толькі пры вызваленьні і рэабілітацыі палітвязьняў. Абодва бакі павінны падрыхтавацца да такога разьмену.
Цяпер Менск абвясьціў вінаватымі ў санкцыях адносна Беларусі Польшчу і кіраўніцтва ЭЗ, таму прапанаваў пакінуць краіну польскаму амбасадару і паслу Эўразьвязу. Новыя санкцыі будуць азначаць салідарнасьць усіх краін ЭЗ і падтрымку беларускага грамадзтва».
Калі амбасадары вернуцца без такога вызваленьня хаця б некаторых палітзьняволеных, то ЭЗ згубіць твар.