Грышка:
Кажа раз сяброўцы Клары Роза Люксэмбург:
Клара, трэба, без базару, нам жаночы рух.
Мы дамо нагоду людзям, каб папіць піўка.
Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка.
Саўка:
Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце,
Не сьцясьняйцеся, сьмялей выпівайце-кушайце!
Грышка:
Адказала Клара Розе: «Ай, ты ж малайца!
У кожным годзе ёсьць нагода нам папіць вінца.
Возьмем па пяцьсот на грудзі, станчым гапака.
Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка.
Саўка:
Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце,
А сягоньня танцаваць можаце ня с мужам вы!
Грышка:
І пайшлі яны на мітынг цёплым днём вясновым,
А савецкі аналітык дасягнуў высновы:
Трэба ж даць нагоду выпіць нашым мужыкам,
Дык дамо народу восьмага сакавіка!
Саўка:
Дарагія жэншчыны! Радуюць падаркі!
Разрашыце прадлажыць вам бакал «Кадаркі»!