На старонках газэты адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў, што без увядзеньня адзінай валюты нельга вырашыць праблемы краіны. Таму ў першую чаргу неабходна ўвесьці ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «ў якасьці адзінай валюты расейскі рубель». Паводле Рубінава, «чым раней такое рашэньне будзе прынятае, тым хутчэй мы зможам разьвіваць інтэграцыйныя працэсы». На просьбу карэспандэнта «Свабоды» патлумачыць такую заяву Анатоль Рубінаў сказаў:
«Гэта мая асабістая пазыцыя. Я, апроч таго што афіцыйная асоба, я яшчэ проста асоба. І таму маю права выказваць свае думкі, я ж падпісваюся „акадэмік“. Гэта значыць, што я маю права разважаць як грамадзянін такім чынам. Але гэта не азначае, што гэта пазыцыя ўлады альбо нейкія прынятыя рашэньні. Зусім не. Гэта мае ўласныя развагі, і я адмыслова агаварыў, што гэта маё ўласнае меркаваньне. Гэта проста маё сёньняшняе асабістае меркаваньне. Правільнае ці няправільнае — жыцьцё пакажа. Ёсьць урад і прэзыдэнт, прымуць рашэньне. Можа, я ня маю рацыі, тады мяне паправяць. Гэта мае асабістыя развагі. Нейкага іншага значэньня ў гэтым бачыць ня трэба».
Анатоль Рубінаў выказаў незадаволенасьць журналістамі, якія «ўсё перакруцяць».
«Неяк выступаў са сваімі песьнямі ў Акадэміі кіраваньня паўтары гадзіны. Лірыка, грамадзянскія песьні, гумар. Няўжо чалавек можа жыць бяз гумару?І там была песьня „Студэнтам Мазыра“. Адразу ж апублікавалі, ах, вось такая афіцыйная асоба заклікае да лодырніцтва. І вось гэта выкараскваюць абы-што. Выдаў кнігу, там ёсьць „Ах, народ, ты наш народ“. Гэта такая сатырычная рэч — пра Расею, пра народ. Дык выцягнулі „из туалетища“. Дык гэта ж вобраз!»
Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць заявы старшыні Савету Рэспублікі Анатоля Рубінава пра ўвядзеньне расейскага рубля зусім ня гумарам.
«Заяўляць пра пераход на расейскі рубель можа толькі чалавек, які ня лічыць каштоўнасьцю для беларускага народу мець сувэрэнную дзяржаву і быць сувэрэннай краінай. Гэты чалавек — не патрыёт Беларусі. Ён гатовы служыць суседняй дзяржаве. Толькі дрэнна, што ён знаходзіцца на такой высокай пасадзе. Бо нават Лукашэнка ў свой час заяўляў, што разумее, што пераход на расейскі рубель азначае эмісію расейскага рубля, грошы трэба прасіць у Расеі, працэнтную палітыку вызначае Расея і яе Цэнтрабанк, валютна-грашовую палітыку вызначае чужая краіна. Нічога гэтага ня трэба. І тым больш, што расейскі рубель — гэта рубель сыравіннай краіны. Яго ўстойлівасьць невялікая. Цэны могуць падаць ці падвышацца. І таму і ў гэтым пляне немэтазгодны пераход на такую валюту».
Былы прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч не знайшоў, што сказаць адносна заявы Анатоля Рубінава. Ён адрэагаваў коратка:
«Я хацеў гэта зрабіць яшчэ ў свой час. Цяпер няхай ужо думае гэты ўрад. Я гэта хацеў зрабіць яшчэ ў 1994 годзе».
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што эканамічная інтэграцыя з Расеяй пагражае анэксіяй. І апошняй кропкай у гэтым было б увядзеньне расейскага рубля.
«Я ня думаю, што гэта неразуменьне высокапастаўленых асобаў у дзяржаве. Гэта проста ўжо адчуваньне абсалютнага бясьсільля перад эканамічнымі праблемамі і здача на міласьць пераможцы. Улада ня ведае, што рабіць з эканамічным крызісам. Улада ня хоча рабіць рэформы і хоча некаму проста аддацца. А значыць, здаць Беларусь. Бо лёгка ўвайсьці ў расейскую інтэграцыю, але немагчыма выйсьці адтуль. Такія заявы — на мяжы дзяржаўнай здрады».