Пра гэта ён заявіў на адмысловай нарадзе 24 лютага. Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць не Алена Ланская, якую, зь ягоных словаў, «падставілі», а гурт Litesound.
Аляксандар Лукашэнка апавёў, што папрасіў кіраўніка «Амкадора» Аляксандра Шакуціна, міністра культуры Паўла Латушку і кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку «прыстойна» арганізаваць працэс, каб вызначыць тых, «хто прыстойна можа прадстаўляць Беларусь на конкурсе». Маўляў, была «прыгожая карцінка на тэлебачаньні». Але ў выніку была «створана патавая сытуацыя, якая характарызуе ўсіх трох непрыстойна».
Ён паабяцаў разабрацца «калі ня тут, то ў рамках крымінальнай справы». Маўляў, «дараваньня нікому ня будзе». І запрапанаваў «не цямніць». Таксама Лукашэнка выказаў незадаволенасьць, што старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька штодня піша яму лісты пра цяжкі фінансавы стан Белтэлерадыёкампаніі. Ён сказаў, што прызначыў яму намесьніцу Алену Гулевіч — «вочы і вушы прэзыдэнта». Лукашэнка абвінаваціў старшыню, што той «безь яе ведама траціць мільярды рублёў незразумела на што».
Падчас онлайн-канфэрэнцыі, якую ладзіла «„Комсомольская правда“ в Белоруссии» кіраўнік праекту «Эўрафэст» Аляксандар Ціхановіч патлумачыў, што за галасаваньне адказваюць у Белтэлерадыёкампаніі, і ёсьць адмысловая падліковая камісія:
«Канечне, вельмі дрэнна, што так атрымалася. І для нас гэта таксама траўма. У нас ніколі не было такіх збоеў. І слава богу, што адбылася тая сытуацыя, якая адбылася, і нарэшце выявілі, хто ў нас пераможца. Мне вельмі шкада Алену Ланскую, і віншую хлопцаў».
Скандал вакол «Эўрафэсту» распачаўся пасьля таго, як у сеціва трапіла інфармацыя пра тое, што Алена Ланская перамагла незаслужана, што быў ужыты адміністрацыйны рэсурс. Таму на конкурс «Эўрабачаньне» ў Баку павінен ехаць гурт Litesound. Потым вынікі «Эўрафэсту» правярала адмысловая камісія. І нарэшце сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што галасаваньне было сфабрыкаванае.
Сьпявак Анатоль Ярмоленка, які быў запрошаны ў журы, аднак там не працаваў, так пракамэнтаваў сытуацыю:
«Думаю, што некаму хацелася, каб паехаў іншы выканаўца, а ня той, які быў больш-менш падрыхтаваны, маецца на ўвазе „Лайтсаўнд“. Які па выніках галасаваньня журы і гледачоў павінен быў ехаць. А некаму хацелася, каб паехала менавіта Алена Ланская. Таму й пайшла вось гэтая сыстэма. Добра, што разабраліся. А чаму так атрымалася, што так беспардонна зрабілі такія вынікі, гэта іншая справа. Я думаю, тут зараз разьбяруцца так, як трэба. Калі атрымалася, што адбіраюць гледачы, а потым падтасоўка, то гэта дрэнна. А тое, што адкрылі і сказалі — ня дрэнна. Справядлівасьць перамагла».
Сябра журы балетмайстар Аляксандар Мяжэнны запэўнівае, што журы працавала сумленна і вызначыла пераможцам Litesound. Ён зьдзіўлены, што дагэтуль не абнародаваныя пратаколы журы. Таксама ён ня ведае ці стваралася насамрэч камісія, якая правярала вынікі «Эўрафэсту»:
«Мяне нікуды не запрашалі, са мной па гэтым пытаньні ніхто ня зьвязваўся. Я ня ведаю, на якім узроўні хто куды ўмешваўся і як гэта там усё падлічвалася. Трэба было вывесьці ацэнку журы асобна, трэба было яе паказаць людзям. Трэба было ў жывым эфіры паказваць галасаваньні тэлегледачоў. Можа, тады пытаньняў не ўзьнікала б. А так было многа загадкі, з-за гэтага, пэўна, увесь сыр-бор і разгарэўся».
Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненьні да адказнасьці шэрагу службовых асобаў, якія вінаватыя ў несправядлівым вызначэньні беларускага ўдзельніка «Эўрабачаньня». Аб’яўленая вымова міністру кльтуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Аб’яўленая заўвага кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Макею і яго першаму намесьніку Аляксандру Радзькову, віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку. Таксама Лукашэнка загадаў неадкладна звольніць асобаў, якія вінаватыя ў скажэньні вынікаў галасаваньня.
Вядомая тэлевядоўца Элеанора Язерская мяркуе, што калі цяпер перамагла справядлівасьць, то гэта абнадзейвае:
«Гэта, канечне, абсурд для дэмакратычнай краіны, якой мы сябе лічым, што да гэтых пытаньняў даводзіцца падключацца прэзыдэнту краіны».

Думаю, што некаму хацелася, каб паехаў іншы выканаўца, а ня той, які быў больш-менш падрыхтаваны.
«Думаю, што некаму хацелася, каб паехаў іншы выканаўца, а ня той, які быў больш-менш падрыхтаваны, маецца на ўвазе „Лайтсаўнд“. Які па выніках галасаваньня журы і гледачоў павінен быў ехаць. А некаму хацелася, каб паехала менавіта Алена Ланская. Таму й пайшла вось гэтая сыстэма. Добра, што разабраліся. А чаму так атрымалася, што так беспардонна зрабілі такія вынікі, гэта іншая справа. Я думаю, тут зараз разьбяруцца так, як трэба. Калі атрымалася, што адбіраюць гледачы, а потым падтасоўка, то гэта дрэнна. А тое, што адкрылі і сказалі — ня дрэнна. Справядлівасьць перамагла».
Сябра журы балетмайстар Аляксандар Мяжэнны запэўнівае, што журы працавала сумленна і вызначыла пераможцам Litesound. Ён зьдзіўлены, што дагэтуль не абнародаваныя пратаколы журы. Таксама ён ня ведае ці стваралася насамрэч камісія, якая правярала вынікі «Эўрафэсту»:
Было многа загадкі, з-за гэтага, пэўна, увесь сыр-бор і разгарэўся.