Асуджаны на 4,5 году зьняволеньня праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў паштоўку жонцы Натальлі Пінчук зь менскай турмы на Валадарскага. Раней стала вядома, што яго пераводзяць з жодзінскага СІЗА ў бабруйскую калёнію.
«Я так разумею, што Алеся з Жодзіна перавялі на Валадарку. Таму я глядзела інфармацыю пра тых, хто некалі этапаваўся, то іх накіроўвалі на Валадарку, там зьбіралі і там ужо разьмяркоўвалі, накіроўвалі да месца адбываньня пакараньня. Я так разумею, што Валадарка — гэта такі пераходны пункт. Ён піша, што „хутка ў дарогу“, таму, мяркую, павінны хутка адправіць яго. А паштоўка датаваная 20 лютага. Мне паведамілі ў калёніі: як толькі да іх паступае той, хто павінен адбываць зьняволеньне, яны паведамляюць родным цягам трох дзён».
З былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, якога трымаюць у Магілёўскай «крытай» турме, сустрэўся адвакат. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Яна сказала, што Мікалай знаходзіцца ў тым жа месцы, з тым жа суседам, у тых жа ўмовах. Як адчувае сябе Статкевіч?
«Ён ня скардзіцца, ён увесь час трэніруецца, шмат вельмі чытае, піша лісты. Скарыстоўвае пры любым надвор’і сваю гадзіну прагулкі з сабачкамі. Нібыта ніхто да яго зь ніякімі прапановамі сумнеўнай якасьці не прыстае. Адзінае, што маюць месца праблемы з рытмам сэрца. Але ж ён для мяне таксама знайшоў адмазку: кажа, што ператрэніраваўся. Ужо год і два месяцы як ператрэніраваўся. Мы стараемся, каб адвакат мог яго бачыць як мага часьцей — бо ў чалавека няма ніякіх камунікацыяў зь зьнешнім сьветам, апроч лістоў, якія прыходзяць праз тыдзень».
Марына Адамовіч адзначыла, што пасьля пэўнай паўзы пайшлі лісты ад Мікалая. Але ён піша, што раздрукоўкі з інтэрнэту, якія яму дасылала Марына, не дайшлі. Таксама яна адзначыла:
«Прасіў перадаць, гэта было ў яго лісьце, што выказвае зьдзіўленьне тымі дзеяньнямі, якія робяцца нібыта ў імя яго вызваленьня, але якія ён не ўхваляе. Я маю на ўвазе ініцыятыву Стужынскай ці тых, хто за ёй стаіць».
Палітвязьню Зьмітру Бандарэнку дазволілі плянавае тэлефанаваньне, ён размаўляў з жонкай Вольгай каля 10 хвілінаў. Папярэдняе тэлефанаваньне яму зь нейкіх прычын забаранілі за хвіліну да званка:
«Ён пытаўся, як дачка Юлька, якія ў нас навіны. Я, натуральна, больш за яго перажываю, пыталася, як здароўе. Кажа, што цяпер там калена апухла. У яго ж падагра. Пытаюся: а сьпіна як? Ён кажа, гэта ўсё разам. Можа, ад холаду. Можа, на нэрвовай глебе. Ходзіць, робіць абязбольвальныя ўколы».
Вольга кажа, што распавяла яму пра Зьмітра Дашкевіча, якога ў глыбоцкай калёніі пакаралі карцэрам.
«Ён сказаў, што ўсе навокал павінны ратаваць Андрэя Саньнікава, Зьмітра Дашкевіча. Пра сябе ня кажа, але, відаць, гэта маецца на ўвазе таксама. Кажа, што трэба неяк выратоўваць, біцца ва ўсе дзьверы».
Маці маладафронтаўца Эдуарда Лобава Марына пакуль не атрымала ад яго лістоў. Яна хвалюецца, бо на 2 сакавіка плянавалася працяглае спатканьне:
«Павінен прыйсьці ліст, альбо павінен патэлефанаваць — дазволілі ці не. Але пакуль нічога няма. Я ведаю, ён напісаў заяву».
Спадарыня Марына, як і сваякі іншых палітвязьняў, атрымала ліст падтрымкі зь Лёндану ад ангельскага ПЭН-цэнтру:
«Прыслалі паштоўку з фотаздымкам сяброў ПЭН-цэнтру. І словы падтрымкі. Яму наагул ідзе вельмі многа пошты. Ведаю, што памятаюць пра нашых палітвязьняў, што падтрымліваюць, што змагаюцца ўсімі магчымымі сіламі за іх вызваленьне. Я вельмі ўдзячная ўсім, хто хоць нешта робіць дзеля вызваленьня беларускіх палітвязьняў».

Маюць месца праблемы з рытмам сэрца. Але ж ён для мяне таксама знайшоў адмазку: кажа, што ператрэніраваўся.