Ці сьведчыць гэта пра пералом у інфляцыйных працэсах і стабілізацыю на грашова-валютным рынку? Радыё Свабода папрасіла адказаць на гэтае пытаньне незалежных эканамістаў.
Упраўленьне інфармацыі Нацбанку, камэнтуючы гэтае рашэньне, заявіла, што апошнім часам у грашова-крэдытнай сфэры Беларусі назіраюцца ўстойлівыя пазытыўныя тэндэнцыі: рост спажывецкіх цэнаў у сьнежні 2011 — студзені 2012 году зьнізіўся да 2 працэнтаў, курс нацыянальнай валюты застаецца стабільным, растуць рублёвыя дэпазыты ў банках.
Эканаміст Леанід Заіка тлумачыць рашэньне Нацбанку перш за ўсё зьніжэньнем узроўню інфляцыі:
«Цэны дайшлі да максымуму, таму што кіляграм мяса каштуе 80 тысяч — у свой час можна было купіць 8 „Волгаў“ за гэтыя грошы... Таму цэны застылі ці растуць на 1–2 працэнты ў месяц. Таму, канечне, стаўка Нацбанку зьніжаецца, яна ўжо будзе не 50, не 48 працэнтаў, а можа ісьці ўніз. Але ня рэзка».
Ці сьведчыць гэта пра нейкі «пералом трэнду», пра тое, што ўдалося зламаць хрыбет інфляцыі, адназначна сказаць нельга, мяркуе Леанід Заіка:
«Так, гэта ідзе па сынусоідзе, пайшло зьніжэньне. Але калі ўрад будзе настойваць на сярэднім заробку ў 500 даляраў, калі будуць павялічваць у тры разы базавую велічыню і павялічваць заробкі і даходы, то інфляцыя будзе расьці».
Аналітык FOREX CLUB у Беларусі Валерый Палхоўскі выказвае спадзеў, што зьмена трэнду ўсё ж адбылася. Высокая стаўка рэфінансаваньня, якая была зброяй Нацбанку ў барацьбе з інфляцыяй і прыцягвала грошы ў банкаўскую сыстэму, вельмі нэгатыўна адбівалася на прадпрыемствах і грамадзянах, якія бралі крэдыты, кажа ён:
«Таму, каб зьнізіць ціск на рэальны сэктар і даць магчымасьць суб’ектам
гаспадараньня разьвіваць розныя эканамічныя праекты, я думаю, што рэгулятар пойдзе на зьніжэньне стаўкі. І таму да канца году мы яе, напэўна, пабачым працэнтаў на 5–7 вышэйшай за ўзровень інфляцыі. Я мяркую, што рэгулятар будзе яе зьніжаць працэнтаў да 30».
Зьніжэньне будзе ісьці павольна, каб ня выклікаць адтоку ўкладаў у беларускіх рублях, мяркуе спадар Палхоўскі.
Больш радыкальнае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня прагназуе віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Калінін:
«Гэта быў часовы пэрыяд, калі абараняліся зьберажэньні грамадзян і стаўка
рэфінансаваньня ўзрасла больш чым на 50 працэнтаў. Да канца году стаўка рэфінансаваньня павінна зьнізіцца ўдвая. Такім чынам, мы будзем крэдытавацца на ўмовах, блізкіх да 2011 году».
На пачатку мінулага году крэдыты можна было ўзяць пад 14–19 працэнтаў гадавых. Ва ўрадзе кажуць таксама пра намеры вярнуць на дакрызісны ўзровень і сярэдні заробак па краіне — да сымбалічных 500 даляраў.
Аналітык Валерый Палхоўскі рэкамэндуе ўраду не сьпяшацца, вытрымліваць жорсткую грашова-крэдытную палітыку, а павышэньня даходаў насельніцтва дамагацца праз рост прадукцыйнасьці працы, павелічэньне інвэстыцыяў, мадэрнізацыю і структурную перабудову эканомікі, што толькі пачынаецца.
Між тым міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец сёньня заявіў, што ў Беларусі захаваецца жорсткая грашова-крэдытная палітыка, якая прадугледжвае спыненьне эмісійнай падтрымкі банкаў з боку Нацыянальнага банку.

да канца году мы яе, напэўна, пабачым працэнтаў на5–7 вышэйшай за ўзровень інфляцыі ...
гаспадараньня разьвіваць розныя эканамічныя праекты, я думаю, што рэгулятар пойдзе на зьніжэньне стаўкі. І таму да канца году мы яе, напэўна, пабачым працэнтаў на 5–7 вышэйшай за ўзровень інфляцыі. Я мяркую, што рэгулятар будзе яе зьніжаць працэнтаў да 30».
Зьніжэньне будзе ісьці павольна, каб ня выклікаць адтоку ўкладаў у беларускіх рублях, мяркуе спадар Палхоўскі.
Больш радыкальнае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня прагназуе віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Калінін:
«Гэта быў часовы пэрыяд, калі абараняліся зьберажэньні грамадзян і стаўка
да канца году стаўка рэфінансаваньня павінна зьнізіцца ўдвая ...