Алесь Міхалевіч пацьвердзіў у размове з карэспандэнтам «Свабоды», што чуў пра абяцаны Пефціевым мільён з розных крыніцаў. Аднак ні з самім Пефціевым, ні з большасьцю іншых лукашэнкаўскіх бізнэсоўцаў ён не знаёмы.
«Яна грунтуецца на інфармацыі зь некалькіх кампэтэнтных крыніцаў, людзей, якія валодаюць інфармацыяй у гэтай галіне. Больш, на жаль, пакуль я нічога не магу пацьвердзіць».
Адшукаць самога Пефціева не ўдалося. На прадпрыемстве «Белтэхэкспарт» паведамілі, што яго няма ў офісе. У Беларускай тэніснай фэдэрацыі сказалі, што Пефціеў заняты дзяржаўнымі справамі і, магчыма, зьявіцца ў Менску падчас спаборніцтваў Кубка Дэвіса.
Паводле Алеся Міхалевіча, сярод прэтэндэнтаў на мільён ад Пефціева можа быць кіраўніца «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская, якая пачала лабіраваць выключэньне групы з 25-ці чалавек на чале зь Пефціевым з «чорнага сьпісу». Пры гэтым Міхалевіч адзначыў, што гэтага сьпісу сам ён ня бачыў.
Вольга Стужынская зьняпраўдзіла інфармацыю пра мільён Пефціева:
«Шкада, што Алесь скаціўся да ўзроўню „Хартыі’97“. Я ня раз казала ў інтэрвію, што ніхто ня ведае ні спадара Пефціева, ні яго атачэньня — ні я сама, ні наш офіс. Ніякіх кантактаў не было, ніякіх просьбаў і ніякіх грошай. Гэта абсалютна беспадстаўнае абвінавачаньне. Тое, што зрабіла і „Хартыя’97“. Я адкрыта заяўляю і хацела б, каб тыя людзі папрасілі прабачэньня. У любой нармальнай дзяржаве яны б адказалі па поўнай праграме ў судзе. Проста за лухту на арганізацыю і за пэрсанальную зьнявагу. Я думаю, што гэта проста правакацыя. Гэта можа быць спроба выцесьніць з гэтага прадэмакратычнага поля адну альбо некалькі арганізацый. Гэта абсалютная няпраўда і проста лухта».
Яшчэ адзін з тых, хто мог бы прэтэндаваць на мільён Пефціева, паводле Міхалевіча, — гэта прадстаўнік Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў, які пачаў актыўна даводзіць, што візавыя санкцыі не працуюць. Мельянцоў так пракамэнтаваў заяву Міхалевіча:
«Гэта поўная лухта, што там напісана. Гэта поўныя домыслы. Гэта такая бітва, напэўна, донарскіх арганізацый, з-за якіх трашчаць ілбы ў Стужынскай, і ў нас, і ў іншых. Тут ужо выплываюць абсалютна непрыгожыя рэчы. Зь Міхалевічам у нас былі вельмі добрыя адносіны, ён у курсе, як я ставіўся да санкцыяў і раней. Бачна, што ў Міхалевіча замова на напісаньне такога тэксту ад людзей, якія яго падтрымліваюць. Мы насамрэч удзельнічалі ў абмеркаваньні пасланьня, што да карэкцыі санкцый. Але да гэтага сьпісу асобаў, якіх прапануецца выключыць, мы ня маем ніякага дачыненьня. І Пефціева я асабіста ня ведаю і ніколі зь ім не размаўляў».
Камэнтуючы аргумэнты Стужынскай і Мельянцова, Алесь Міхалевіч адзначыў:
«Што значыць, што яны кажуць — гэта няпраўда? Яны кажуць, што ім Пефціеў не абяцаў. Яны могуць насамрэч гэтага і ня ведаць, бо яны могуць быць часткай больш шырокай схемы. Альбо проста могуць быць карыснымі людзьмі, якія гэта робяць з-за нейкіх іншых інтарэсаў. Я да разборак донараў ня маю ніякага дачыненьня. Як у палітыка, у мяне ёсьць свая пазыцыя. І калі я бачу скансалідаваныя дзеяньні розных групаў, я пра гэта выказваюся не баючыся і адкрыта».
Наконт дыскусіі, якая ўзьнікла вакол візавых санкцый, Алесь Міхалевіч заявіў:
«Беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці трэба выпрацаваць мэханізм прыняцьця рашэньняў, каб паасобныя яе прадстаўнікі — прадстаўнікі, якія павінны выконваць прадстаўнічыя функцыі ў Брусэлі, як, напрыклад, Вольга Стужынская, не маглі займацца падобнай самадзейнасьцю. Трэба пашыраць сьпіс, трэба ўводзіць эканамічныя санкцыі».
Дзяніс Мельянцоў кажа, што ягоная пазыцыя адносна санкцыяў не памянялася:
«Аргумэнтацыі ў Міхалевіча я не пабачыў. Там проста домыслы, хто каму што плаціў. ЭЗ паставіў на мэце дэмакратызаваць Беларусь, і, каб гэтага дамагчыся, абклаў Беларусь санкцыямі. Прайшоў год, і пакуль мы ня бачым ніякіх вынікаў ад гэтых санкцый. Адпаведна — санкцыі не працуюць».