За якія нібыта парушэньні адміністрацыя 5-ай калёніі прапануе зьмяніць рэжым утрыманьня Мікалаю Аўтуховічу на крытую турму? Адміністрацыя забараніла перадаць Мікалаю Статкевічу лекі. Чаму да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты Паўла Севярынца? Аказалася няўдалай і другая спроба ўмоўна-датэрміновага вызваленьня для Зьмітра Бандарэнкі. Жонцы Алеся Бяляцкага не дазволілі зь ім сустрэцца.
Былы адвакат Павал Сапелка паведаміў, што 17 студзеня ў 5-ай Івацэвіцкай калёніі адбудзецца судовае паседжаньне па справе Мікалая Аўтуховіча, якому зьбіраюцца зьмяніць умовы стрыманьня на больш жорсткія. За якія нібыта парушэньні адміністрацыя калёніі палічыла Мікалая Аўтуховіча «злосным парушальнікам турэмнага рэжыму»? Афіцыйна пра гэта нічога не паведамляюць. Павал Сапелка падзяліўся той інфармацыяй, якую атрымаў з незалежных крыніц.
«Ведаю пра адно з парушэньняў. Яно было кваліфікаванае як сымуляцыя самагубства. Калі ён ускрываў вены ў турме. Якія іншыя парушэньні, ня ведаю, але, відаць, адміністрацыя лічыць, што іх дастаткова для зьмены рэжыму».
Суд над Аўтуховічам мусіў адбыцца яшчэ 4 студзеня, але Мікалай Аўтуховіч запатрабаваў адваката і судовае паседжаньне перанесьлі на 17 студзеня. Павал Сапелка мяркуе, што на суд над Аўтуховічам ня пусьцяць нікога, акрамя адваката.
Пра тое, што Мікалай Аўтуховіч ў турме рэзаў вены стала вядома з ліста аднаго з вязьняў калёніі на волю. У адміністрацыі калёніі гэты факт абвяргаюць. Інфармацыя пра ўчынак Мікалая Аўтуховіча была агалошаная на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 23 сьнежня. Лукашэнка загадаў кіраўніку Саўбеза Леаніду Мальцаву «разабрацца з гэтым фактам». Былы адвакат Павал Сапелка заўважае, што сытуацыя з Мікалаем Аўтуховічам падобна да спраў Мікалая Статкевіча, Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча, якія таксама знаходзяцца ў ПКТ і могуць апынуцца яшчэ ў горшых умовах.
9 студзеня да Міколы Статкевіча ў Шклоўскую калёнію езьдзіла ягоная жонка Марына Адамовіч, але дарэмна.
«Не прынялі сёньня мэдычную бандэроль для Міколы. Лекі вазіла яму на ягоную просьбу. Па-першае, бо хутчэй за ўсё будзе перавод яго ў турму ў горшыя ўмовы. А па-другое, ён ў ПКТ зараз сядзіць, там мала паветра і ў яго кашаль пачаўся. Але ў калёніі сказалі, што яму лекі непатрэбныя.»
Месяц таму былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча зьмясьцілі ў карцэр, з якога перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу. Суд над Статкевічам аб пераводзе яго ў крытую турму адбудзецца 12 студзеня.
Вязьню Магілёўскай калёніі каардынатару «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітру Бандарэнку адмовілі ўва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Пра гэта Бандарэнка паведаміў сваёй жонцы Вользе ў тэлефоннай размове. Камісія па датэрміновым вызваленьні засядала 4 студзеня і вырашыла, што Зьміцер Бандарэнка не падпадае пад вызваленьне «да зьмены атэстацыі».
Ужо другі раз Зьміцер Бандарэнка не трапляе пад ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, на якое мае права разьлічваць, паколькі адбыў палову з 2-ух гадовага тэрміну, прызначанага судом.
9 студзеня Першамайскі суд Менска адмовіў жонцы Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук ў спатканьні з мужам. Алеся Бяляцкага трымаюць ў Жодзінскім СІЗА і не дапускаюць да яго сваякоў. Разгляд касацыйнай скаргі Бяляцкага прызначаны на 24 студзеня.
Павал Севярынец ня зможа больш падтрымаць лістом свайго аднадумца па партыі вязьня Магілёўскай турмы Яўгена Васьковіча. Таму забаранілі ліставацца з Севярынцам. Павал распавёў:
«Ён паведаміў адвакату, які зь ім сустракаўся, што яму прыйшла капэрта ад мяне. Усяго я адправіў яму 5 лістоў і вось ён пра апошні кажа, што калі адкрыў капэрту, там ліста не было, а быў маленьні аркуш. На ім было напісана: «Перапіска з Севярынцам забаронена».
Павал Севярынец кажа, што ў сваіх лістах пераконваў Яўгена Васьковіча адмовіцца ад ужываньня гвалту ў палітычнай барацьбе. «Мяркую, што сёньняшняя карная машына адмыслова правакуе маладых людзей на ўжываньне гвалту, бо на гэтым полі гвалту яна яўна мацнейшая», — кажа Павал Севярынец.