Інтэрвію Сяргея Дарэнкі з Аляксандрам Лукашэнкам выйдзе ў эфір «Рускай службы навінаў» 16 сьнежня. Журналіст не раскрывае ўсіх тэмаў, узьнятых падчас гутаркі, рэкамэндуючы асабліва цікаўным дачакацца пятніцы. Аднак некаторыя моманты Дарэнка сам жа тыражуе ў «Твітэры». Гэтак расьцягнутая на цытаты ацэнка Лукашэнкам эўрапейскіх лідэраў, якія, паводле ягоных словаў, «ня маюць яец». Папулярны расейскі парадыст, дырэктар Маскоўскага тэатру эстрады, выканаўца галоўнай ролі ў культавай камэдыі «Маленькі гігант вялікага сэксу» Генадзь Хазанаў так ацэньвае анатамічныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, пераказаныя Сяргеем Дарэнкам:
«Я ня стаў бы ставіць дыягназ ні аднаму, ні другому. Справа ў тым, што я ня вельмі добра валодаю інфармацыяй, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Я толькі дакладна ведаю, што там ёсьць вялікія праблемы з правамі чалавека і ўсімі ад гэтага вытворнымі. Што тычыцца канкрэтнага выпадку, то нельга чалавека, асабліва палітычнага лідэра, заганяць у кут. Ведаючы характар Аляксандра Лукашэнкі, першае, што ён робіць, апынуўшыся ў куце, дык гэта глядзіць — ёсьць яйцы ў палітыка ці не? Калі ў такога палітыка яец няма, ён зь ім ня водзіцца. Іншымі словамі, ён шукае роўнага сабе, у якога таксама ёсьць яйцы. Гэта калі адштурхоўвацца ад тэрміналёгіі Аляксандра Рыгоравіча».
Эратычны падтэкст у выказваньнях Лукашэнкі не такі рэдкі. Год таму падчас візыту ў Менск міністраў замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Лукашэнка сказаў, што трываць ня можа розную «галубятню», намякаючы на сэксуальную арыентацыю кіраўніка МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле:
«Прыяжджалі тут вялікія дзеячы правільнай і няправільнай арыентацыі і мяне ўжо пачалі папракаць у тым, што я, бачыце, асудзіў галубятню гэтую і г.д. Ну, не падабаюцца мне „галубыя“, я і сказаў, што не падабаюцца. Дык асобныя міністры замежных спраў пакрыўдзіліся. Чаго на мяне крыўдзіцца? Мы ў дэмакратычным грамадзтве жывём, тым больш я прэзыдэнт, маю права выказваць свой пункт гледжаньня і сваю пазыцыю, я яму чэсна і сказаў гэта ў вочы. І за гэта, бачыце, крыўдзяцца. Нармальны лад жыцьця трэба весьці. Мы ягоны лад не прымаем і нам ня трэба яго навязваць. У Нямеччыне гэта магчыма ці ў Польшчы — калі ласка, хай яны гэтым там і займаюцца. А нам сюды гэта не патрэбна».
Расейская публіцыстка Юлія Латыніна збольшага падзяляе сэнс выказваньняў Лукашэнкі, якія тычацца бясьсільля эўрапейскіх лідэраў у бясплённым змаганьні з апошнім дыктатарам Эўропы. Як кажа спадарыня Латыніна, калі б заходнікі былі сапраўднымі мужыкамі, Лукашэнка Беларусьсю даўно не кіраваў бы:
«Я вымушаная пагадзіцца са спадарамі Дарэнкам і Лукашэнкам у ацэнцы эўрапейскіх лідэраў. Таму што калі б яны былі не „галубятняй“, а зь яйцамі, то даўно зьнішчылі б Лукашэнку. Я думаю, што ён іх правільна ацэньвае, гэтак жа як хуліган і бандыт ацэньвае вартаўнікоў парадку: ну і што яны са мной зробяць? Адказ — ні храна! Ну і цудоўна. Тады я і далей буду рабіць, што захачу. Таму ён іх ацэньвае цалкам па іх дзеяньнях. Дакладней, па бязьдзеяньні».
Карэспандэнт: «То бок Лукашэнка ні ўва што ня ставіць эўрапейскіх лідэраў, адчуваючы іх бясьсільле ў адносінах найперш да сябе?»
«Так, але ня толькі Лукашэнка. І Пуцін ні ўва што іх ня ставіць. Толькі Лукашэнка гаворыць пра гэта адкрыта, а Пуцін — куды разумней, але паводзіць сябе адпаведным чынам. Бо не абавязкова ў лоб казаць, што Захад нам пагражае. Пуцін, як заўсёды, больш абазнаны ў хлусьні. І калі Лукашэнка што думае, тое і гаворыць, то Пуцін ненавязьліва дае зразумець, як пракляты Захад нібыта страшна яму перашкаджае».
Лукашэнка падчас размовы зь Сяргеем Дарэнкам гаварыў на розныя тэмы — ад сэксуальнасьці эўрапейскіх палітыкаў да непрыманьня «важдзізму» на генным узроўні. Як кажа вядомая дысыдэнтка Валерыя Навадворская, тэматычны роскід «актуальных тэмаў» сьведчыць пра тое, што Лукашэнка цалкам падпарадкаваўся Крамлю і цяпер з крамлёўскіх вежаў «плюе на ўсю Эўропу»:
«Лукашэнку ўжо даўно выстаўлены дыягназ, але, на жаль, у дадзеным выпадку ён мае рацыю, бо нельга дазваляць тыранам зь сябе зьдзекавацца. Зараз Лукашэнка адчувае сябе беспакараным. Раней, калі ён чагосьці хацеў ад Эўразьвязу, ён так не размаўляў. А зараз ён нічога ня хоча: яго накармілі, яго напаілі, уладу яму працягнулі, што, канечне, будзе вельмі дрэнна для беларускай апазыцыі. Адным словам, усё нанізана на адзін стрыжань — усё нанізана на вежы Крамля. Так, Масква Лукашэнку купіла. Само сабой, не ўдакладніўшы ва ўмовах куплі-продажу, каб ён па-чалавечы абыходзіўся з апазыцыяй».
Гэтаксама ў інтэрвію Лукашэнка недвухсэнсоўна даў зразумець, што вельмі хацеў бы, каб у яго зь Беларусьсю атрымлівалася, як з «жонкай». Праўда, ні афіцыйнай жонцы, ні маці малодшага сына Мікалая месца ў размове не знайшлося. Сёньня Сяргей Дарэнка напісаў, што Лукашэнка надзвычай шмат гаварыў пра Міколку, якога любіць больш за жыцьцё. «Ажно ў твары мяняецца», — удакладніў Дарэнка. Але на пытаньне пра пераемніка Лукашэнка запэўніў, што ніхто зь ягоных сваякоў «пераемнічаць не зьбіраецца». Зрэшты, Валерыя Навадворская ў гэта ня верыць:
«Ён можа розную лухту несьці, у тым ліку і пра свайго Колю. Але такога яшчэ ніхто не рабіў, такога сабе ў найноўшай гісторыі ніхто не дазваляў. Апроч хіба што ўсходніх шэйхаў. Аднак ніхто не дазваляў сабе ў Эўропе прызначаць свайго спадкаемца, гэтага пераемніка апранаць у вайсковую форму і г.д. Гэта ўжо чысты Ўсход, то бок, тут чыста маніякальны выпадак. Але ён нават такі ўсё роўна выгадны Пуціну. Незразумела, праўда, навошта. Відаць, Пуцін лічыць, што той яго абараняе ад амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Зрэшты, Пуцін таксама маньяк, толькі ў больш лёгкай форме».
У «Твітэры» Сяргей Дарэнка паведаміў, што сур’ёзна «парэжа» беларускую частку інтэрвію Лукашэнкі, паколькі надзвычайнай лякалізацыі расейскі слухач ня вытрымае. У эфіры «Рускай службы навінаў» гутарка прагучыць у пятніцу а 16-й гадзіне, сьледам на сайце радыёстанцыі зьявіцца і тэкст.