Былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага краіны прызначыў сябрам калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі. Ён будзе займацца пытаньнямі прамысловасьці і аграпрамысловага комплексу.
Сяргей Сідорскі быў пятым кіраўніком беларускага ўраду пры Аляксандры Лукашэнку. Да яго ўрад ачольвалі Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын і Генадзь Навіцкі. Летась 28 сьнежня Лукашэнка прызначыў новага, ужо шостага, прэм’ера — Міхаіла Мясніковіча. Пасьля адстаўкі Сідорскі амаль год быў бяз працы.
Алега Сьліжэўскага прызначылі міністрам юстыцыі. Ён уключаны ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу.
Алег Сьліжэўскі паходзіць з Горадні. У 2002-2004 гадах працаваў намесьнікам начальніка ўпраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў — начальнікам аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі. У 2004-2010 гадах працаваў начальнікам упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Мінюста. Зь верасьня 2010 года быў старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады міністра юстыцыі на пачатку кастрычніка гэтага года. Выканаўцам абавязкаў міністра быў прызначаны першы намесьнік Аляксандар Білейчык. Віктар Галаванаў патрапіў у сьпіс неўязных Эўразьвязу яшчэ ў красавіку 2006 году за дзеяньні падчас і пасьля тагачасных прэзыдэнцкіх выбараў. У 2008 годзе санкцыі адносна яго, як і іншых беларускіх урадаўцаў, былі прыпыненыя, пасьля выбараў 2010 году іх дзеяньне было адноўленае. Аляксандар Білейчык трапіў у сьпіс неўязных у ЭЗ падчас яго пашырэньня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2011 году.
Аляксандр Лукашэнка 13 сьнежня падпісаў указ аб прызначэньні сяброў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
У склад камісіі па квоце прэзыдэнта ўвайшлі Лідзія Ярмошына, Мікалай Лазавік, Васіль Бушчык, Вадзім Іпатаў, Марына Рахманава і Алег Сьліжэўскі. У складзе ЦВК яны былі і раней. Усе яны ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
Акрамя таго, на падставе ўказа № 575 Лідзія Ярмошына прызначаная старшынёй Цэнтрвыбаркаму. У той жа дзень ж Алег Сьліжэўскі прызначаны міністрам юстыцыі. Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, няма такога закона, які б забараняў міністру быць сябрам ЦВК.
«У нас былі намесьнікі, а тут і міністар апынуўся. Толькі нагрузка на пасадзе міністра можа быць занадта вялікай, каб пасьпяхова працаваць яшчэ і сябрам ЦВК. Але гэта, як будзе спраўляцца. Малады — справіцца, пацягне. Паглядзім, як будзе далей».
Да канца году ў склад ЦВК яшчэ будзе прызначана квота Савета Рэспублікі.
Сустаршыні абъяднаньня «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін і Віктар Карняенка пракамэнтавалі «Свабодзе» прызначэньні ў склад Цэнтравыбаркаму.
Калякін: «Аляксандар Лукашэнка прызначыў ляяльных яму людзей. Ён і ня мог іначай зрабіць, бо на крытыку не зьвяртае ўвагі, а часьцей робіць наадварот. Прызначэньне таго ж самага складу ЦВК наагул мала пра што гаворыць адносна маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў. Бо ад гэтай камісіі нічога не залежыць. Яна выконвае каманды, якія ёй даюцца ад прэзыдэнта. А ўсе фальсыфікацыі і парушэньні, якія мы маем, робяцца ўчастковымі камісіямі. ЦВК можа прыняць рашэньні па лібэралізацыі выбарчых працэдур. Але іх прыме гэты склад ці іншы толькі тады, калі гэта будзе дазволена Лукашэнкам. Проста кадравая палітыка Лукашэнкі такая, што ён давярае тым, каго ведае, каго праверыў і на каго ёсьць пэўныя магчымасьці ўплыву. Адны і тыя ж кадры тусуе, новых няма».
Адносна таго, што міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі ўвайшоў у склад ЦВК, Калякін сказаў:
«Міністэрства юстыцыі кантралюе дзейнасьць судоў. І калі міністар уваходзіць у склад ЦВК, то абскардзіць рашэньні гэтай камісіі ў судзе будзе вельмі цяжка».
Паводле Віктара Карняенкі, Лукашэнка задаволены вынікамі, якія забясьпечвае ЦВК:
«Нават не палохае факт непрызнаньня мінулых выбараў у сьвеце. Галоўнае для яго — заставацца ля ўлады. І спадарыня Ярмошына, як ніхто іншы, гэта забясьпечвае. Мне даводзілася ўступаць у палеміку са старшынёй ЦВК. Гэта чалавек, які зробіць усё, што патрабуе Лукашэнка. Таму яна зноў прызначана. Ад гэтых людзей мы ня можам чакаць пераменаў, і, канечне, іх ня будзе».
Адносна таго, што міністар юстыцыі ўвайшоў у склад ЦВК, Карняенка сказаў, што адданых Лукашэнку людзей ня так ужо і шмат:
«Гэтыя людзі вельмі для яго каштоўныя. Ён правярае іх гадамі, і далей адну і тую ж калоду будзе тусаваць увесь час. Відаць, гэта яшчэ й істотны дэфіцыт патрэбных яму кадраў. Хлусіць ня кожнаму лёгка».
Аляксандар Мартыненка, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, пакінуў сваю пасаду. Пра гэта ён паведаміў у размове з карэспандэнтам «Свабоды». «Няма ніякай прычыны. Сышоў і сышоў», — сказаў Мартыненка.
На пытаньне, ці па ўласным жаданні, ён адказаў, што ня хоча пра гэта гаварыць. Аднак сказаў, што сышоў сёньня і не пісаў заявы на звальненьне.
Адносна таго, што сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых намесьнікаў старшыні, Мартыненка сказаў:
«Так, вось прызначылі новых, таму я і сышоў».
Мартыненка сказаў, што пакуль ня ведае, чым будзе займацца далей.
Аляксандар Мартыненка пабраўся шлюбам з Натальляй Пяткевіч у 2009 годзе, якая тады была першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Сёлета напачатку году Натальлю Пяткевіч адхілілі ад гэтай пасады. Яна заставалася на грамадзкай працы — старшынёй Беларускай фэдэрацыі гарналыжнага спорту і сноўборду. Ад 1 верасьня Натальля Пяткевіч выконвае абавязкі памочніцы прэзыдэнта.