Калякін: «Аляксандар Лукашэнка прызначыў ляяльных яму людзей. Ён і ня мог іначай зрабіць, бо на крытыку не зьвяртае ўвагі, а часьцей робіць наадварот.
Адносна таго, што міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі ўвайшоў у склад ЦВК, Калякін сказаў:
«Міністэрства юстыцыі кантралюе дзейнасьць судоў. І калі міністар уваходзіць у склад ЦВК, то абскардзіць рашэньні гэтай камісіі ў судзе будзе вельмі цяжка».
Паводле Віктара Карняенкі, Лукашэнка задаволены вынікамі, якія забясьпечвае ЦВК:
«Нават не палохае факт непрызнаньня мінулых выбараў у сьвеце. Галоўнае для яго — заставацца ля ўлады. І спадарыня Ярмошына, як ніхто іншы, гэта забясьпечвае. Мне даводзілася ўступаць у палеміку са старшынёй ЦВК. Гэта чалавек, які зробіць усё, што патрабуе Лукашэнка. Таму яна зноў прызначана. Ад гэтых людзей мы ня можам чакаць пераменаў, і, канечне, іх ня будзе».
Адносна таго, што міністар юстыцыі ўвайшоў у склад ЦВК, Карняенка сказаў, што адданых Лукашэнку людзей ня так ужо і шмат:
«Гэтыя людзі вельмі для яго каштоўныя. Ён правярае іх гадамі, і далей адну і тую ж калоду будзе тусаваць увесь час. Відаць, гэта яшчэ й істотны дэфіцыт патрэбных яму кадраў. Хлусіць ня кожнаму лёгка».
Прызначэньне таго ж самага складу ЦВК наагул мала пра што гаворыць адносна маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў. Бо ад гэтай камісіі нічога не залежыць. Яна выконвае каманды, якія ёй даюцца ад прэзыдэнта. А ўсе фальсыфікацыі і парушэньні, якія мы маем, робяцца ўчастковымі камісіямі. ЦВК можа прыняць рашэньні па лібэралізацыі выбарчых працэдур. Але іх прыме гэты склад ці іншы толькі тады, калі гэта будзе дазволена Лукашэнкам. Проста кадравая палітыка Лукашэнкі такая, што ён давярае тым, каго ведае, каго праверыў і на каго ёсьць пэўныя магчымасьці ўплыву. Адны і тыя ж кадры тусуе, новых няма».Адносна таго, што міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі ўвайшоў у склад ЦВК, Калякін сказаў: