Пра гэта Свабодзе паведаміла праваабаронца Наста Лоўка са спасылкай на зьвесткі ад Зьмітра Дашкевіча.
«У адзіночцы ў Глыбоцкай калёніі Зьміцер ужо 3 месяцы. У папярэдніх калёніях, дзе яго трымалі раней, яго кідалі ў карцэр. Праваабаронцы занепакоеныя пагрозамі жыцьцю і здароўю Зьмітра Дашкевіча і патрабуюць ад уладаў спыніць правакацыі супроць яго і забясьпечыць яму нармальныя ўмовы ўтрыманьня», — пракамэнтавала сытуацыю Наста Лойка.
Праваабаронцы цэнтар «Вясна» зрабіў адмысловую заяву паводле дзеяньняў супроць палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Андрэя Саньнікава, названых правакацыйнымі. Праваабаронцы запатрабавалі:

- спыніць усялякія правакацыйныя дзеяньні ў дачыненьні да Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча;
- неадкладна дапусьціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў;
- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязьняў сумленьня і палітычных зьняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.