Нядзельныя парлямэнцкія выбары ў Расеі для Радыё Свабода пракамэнтаваў з Масквы рэдактар аддзелу палітыкі часопісу «Русский репортер» Віктар Дзятліковіч.
Соўсь: У Расеі падсумоўваюць вынікі чарговых думскіх выбараў. У новым парлямэнце кіроўная партыя «Адзіная Расея» ня будзе мець канстытуцыйнай большасьці. Як гэта можа паўплываць на беларуска-расейскія дачыненьні?
Дзятліковіч: Я думаю, наўрад ці паўплывае, таму што палітыка ў дачыненьні да Беларусі вызначаецца не ў дзяржаўнай думе, а ў крамлі. Дэпутаты дзяржаўнай думы фактычна ніколі не выступалі з уласнай ініцыятывы зь нейкімі заявамі ці ініцыятывамі што тычыцца Беларусі.
Соўсь: Наколькі ўдзельнікі парлямэнцкай выбарчай кампаніі ў Расеі выкарыстоўвалі ў сваіх агітацыйных праграмах тэму інтэграцыі зь Беларусьсю, Эўразійскага зьвязу?
Дзятліковіч: Мы ведаем, што гэтую тэму заўжды выкарыстоўваюць камуністы і крэмль. І гэтая кампанія фактычна нічым не адрозьнівалася ў гэтым пляне. Магчыма, камуністы менш, чым звычайна, выкарыстоўвалі
тэму інтэграцыі. Чаму? Таму што для іх была больш эфэктыўнай тэма крытыкі пануючага рэжыму ў Расеі, крытыкі эканамічнай палітыкі ўраду. Яны меркавалі, і небеспадстаўна, што менавіта на гэтым змогуць зарабіць больш ачкоў. Выбаршчык і так ведае, што камуністы за інтэграцыю зь Беларусьсю, і калі ты агучыш гэта дадаткова 180 разоў, дык наўрад ці атрымаеш ад гэтага нейкія дадатковыя галасы. Таму і ўся кампанія выбараў у думу будавалася на абмеркаваньні іншых пытаньняў, чым інтэграцыя. Уладзімер Пуцін спрабаваў гуляць на гэтым полі, мы ведаем яго інтэграцыйныя заявы і ініцыятывы. Але я б не сказаў, што гэта неяк моцна паўплывала на выбаршчыкаў. І гэта мы бачым на выніках выбараў. Магчыма «Адзінай Расеі», Уладзімеру Пуціну і Дзьмітрыю Мядзьведзеву трэба было выкарыстоўваць нейкія іншыя тэмы для агітацыі, чым інтэграцыя зь Беларусьсю. Бо гэта тэма, па якой у расейскім грамадзтве ёсьць пэўны кансэнсус, і тут не заробіш дадатковых ачкоў.
Соўсь: Які адбітак гэтая кампанія накладзе на прэзыдэнцкую кампанію, якая ўжо пачалася ў Расеі? Наколькі яна будзе прадказальнай?
Дзятліковіч: Я думаю, што пэўны адбітак накладзе, бо мы бачылі, як выглядаў Уладзімер Пуцін у ноч галасаваньня, калі ён прыйшоў у штаб «Адзінай Расеі». Безумоўна, гэта была разгубленасьць. Таму што тыя людзі, якія там сабраліся, наўрад ці разьлічвалі на паўтарэньне вынікаў
мінулых выбараў, калі «Адзіная Расея» набрала 64%, але калі Пуцін прыйшоў у штаб, на той момант «Адзіная Расея» набірала толькі 45 адсоткаў. І нават цяпер, калі яны амаль дацягнулі да 50-ці, усё адно зразумела, што прэзыдэнцкая выбарчая кампанія будзе значна больш складанай, чым меркавалася. Тут, у Маскве, у Расеі ўжо загаварылі, што Пуцін разумее, што цалкам магчымы другі тур. Ніхто яшчэ пакуль што не сумняваецца ў ягонай канчатковай перамозе, але словы «другі тур» ужо гучаць. І гэта вялікі мінус для Пуціна, увесь імідж якога цяпер будуецца на ідэі таго, што акрамя яго няма нікога, хто можа цягнуць гэты воз. А выбары ў дзярждуму паказалі, што, безумоўна, ёсьць. Значная частка грамадзтва стамілася ад такога існаваньня адзінай кіруючай сілы, адзінай партыі. І калі людзі стаміліся ад адзінай партыі, дык чаму б ім не стаміцца ад аднаго чалавека. Я думаю, што ў бліжэйшы час будуць нейкія жвавыя, рэзкія крокі, каб неяк схіліць вось гэты пратэстны электарат на бок уладаў, на бок Пуціна, каб не дапусьціць двух тураў на прэзыдэнцкіх выбарах.
Цалкам размову можна слухаць тут:

Магчыма «Адзінай Расеі», Уладзімеру Пуціну і Дзьмітрыю Мядзьведзеву трэба было выкарыстоўваць нейкія іншыя тэмы для агітацыі, чым інтэграцыя зь Беларусьсю.
тэму інтэграцыі. Чаму? Таму што для іх была больш эфэктыўнай тэма крытыкі пануючага рэжыму ў Расеі, крытыкі эканамічнай палітыкі ўраду. Яны меркавалі, і небеспадстаўна, што менавіта на гэтым змогуць зарабіць больш ачкоў. Выбаршчык і так ведае, што камуністы за інтэграцыю зь Беларусьсю, і калі ты агучыш гэта дадаткова 180 разоў, дык наўрад ці атрымаеш ад гэтага нейкія дадатковыя галасы. Таму і ўся кампанія выбараў у думу будавалася на абмеркаваньні іншых пытаньняў, чым інтэграцыя. Уладзімер Пуцін спрабаваў гуляць на гэтым полі, мы ведаем яго інтэграцыйныя заявы і ініцыятывы. Але я б не сказаў, што гэта неяк моцна паўплывала на выбаршчыкаў. І гэта мы бачым на выніках выбараў. Магчыма «Адзінай Расеі», Уладзімеру Пуціну і Дзьмітрыю Мядзьведзеву трэба было выкарыстоўваць нейкія іншыя тэмы для агітацыі, чым інтэграцыя зь Беларусьсю. Бо гэта тэма, па якой у расейскім грамадзтве ёсьць пэўны кансэнсус, і тут не заробіш дадатковых ачкоў.
Соўсь: Які адбітак гэтая кампанія накладзе на прэзыдэнцкую кампанію, якая ўжо пачалася ў Расеі? Наколькі яна будзе прадказальнай?
Дзятліковіч: Я думаю, што пэўны адбітак накладзе, бо мы бачылі, як выглядаў Уладзімер Пуцін у ноч галасаваньня, калі ён прыйшоў у штаб «Адзінай Расеі». Безумоўна, гэта была разгубленасьць. Таму што тыя людзі, якія там сабраліся, наўрад ці разьлічвалі на паўтарэньне вынікаў
Тут, у Маскве, у Расеі ўжо загаварылі, што Пуцін разумее, што цалкам магчымы другі тур. Ніхто яшчэ пакуль што не сумняваецца ў ягонай канчатковай перамозе, але словы «другі тур» ужо гучаць.