Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка лічыць гуманным прысуд Бяляцкаму


Аляксандaр Лукашэнка лічыць гуманным прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму на 4,5 гады пазбаўленьня волі за «нясплату падаткаў». Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня ў Івацэвіцкім раёне, адказваючы на пытаньні прадстаўнікоў СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Дзякуй богу, што не ў Амэрыцы, — за такія грошы мог бы атрымаць не 4,5 (гэта амаль самая нізкая мяжа), а 17 гадоў, і доўга б адтуль ня вылез», — пракамэнтаваў Ллукашэнка прысуд.

Ён таксама адзначыў, што па гэтай справе да яго ніхто не зьвяртаўся, і ў дадзеным выпадку неабавязкова, каб ён яе разглядаў: «Будзе зварот — я яго буду разглядаць».

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што суд вельмі гуманна паступіў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага. «Ёсьць закон — шануй яго, і ня будзе праблем. Парушыў закон — адказвай», — падкрэсьліў ён.

«Я лічу, што суд паступіў у рамках сваёй кампэтэнцыі, паводле законе», - дадаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG