Нядаўна памежнікі з Падляшша выявілі групу 13 чалавек, якія на тэрыторыі Польшчы займаліся махінацыямі з турыстычнымі візамі для беларусаў. Мы зьвязаліся з падпалкоўнікам Ганнай Вуйцік, прэс-сакратаром Падляскага аддзелу памежнай варты ў Беластоку, каб даведацца пра дэталі гэтай акцыі ды, пры нагодзе, пра працу польскіх памежнікаў на ўсходняй мяжы Эўразьвязу.
Вуйцік: З часу, калі Польшча апынулася ў Эўразьвязе, а потым у шэнгенскай зоне, быў абвостраны рэжым уезду ў нашу краіну, ну бо насамрэч чужаземец, які ўедзе ў Польшчу, атрымлівае права на свабоду перамяшчэньня практычна без кантролю, так бы мовіць, ад Саксоніі да Партугаліі. Таму для шмат каго з замежнікаў Польшча бачыцца як нейкі рай, у які можна прыехаць. І вось адна група людзей пачала зарабляць грошы на дапамозе для замежнікаў пры атрыманьні візаў незаконным чынам. Гэта палягала на тым, што палякі прыходзілі ў ваяводзкія ўправы, дзе дэкляравалі намер запрасіць да сябе замежніка, адначасова сьцьвярджаючы, што яны пакрыюць кошты такога доўгатэрміновага побыту замежніка ў Польшчы. Яны складалі такія дэклярацыі і атрымлівалі запрашэньні, а потым перадавалі гэтыя запрашэньні зацікаўленым замежнікам, якія за іх плацілі ад 200 да 300 даляраў. У гэтым выпадку мы гаворым пра запрашэньні для грамадзянаў Беларусі. З такім запрашэньнем беларускі грамадзянін ішоў у польскае дыпляматычнае прадстаўніцтва і атрымліваў візу. Але паколькі віза была атрыманая незаконным шляхам, дык беларусы насамрэч ня мелі права ні ўехаць у Польшчу, ні прабываць у ёй.
Максімюк: Ды ўсё роўна я яшчэ не зусім ясна бачу, у чым тут правапарушэньне. Я ж магу запрасіць зусім невядомую мне асобу зь Беларусі, а калі гэтая асоба з уласнай волі заплаціць мне 200 ці 300 даляраў, дык гэта ж таксама не злачынства? У чым тут парушэньне?
Вуйцік: Безумоўна, можна запрасіць каго толькі хочам. Але ў гэтых канкрэтных выпадках, а мы выявілі больш за 500 такіх выпадкаў, мы ведаем, што асобы, якія запрашалі да сябе замежнікаў, зусім не кантактавалі зь імі і зусім іх ня бачылі. А замежнікі, якія прыехалі ў Польшчу па такіх запрашэньнях, зусім ня ведалі, дзе шукаць асобаў, якія іх запрашалі. Гэта была фікцыя. Нехта дэкляраваў апеку над замежнікам у Польшчы, але зусім гэтага не рабіў. І трэба яшчэ зьвярнуць увагу на маштаб гэтага занятку. Тут мы мелі дачыненьне з арганізаванай групай людзей, якая яўна зарабляла грошы на супрацьзаконным дзеяньні.
Максімюк: Якім чынам памежная варта даведалася аб існаваньні гэтай злачыннай групоўкі?
Вуйцік: Я не магу вам сказаць пра дэталі гэтай справы. Скажу толькі, што ў такіх выпадках трэба весьці выведку. Трэба зьбіраць інфармацыю, аналізаваць яе і даходзіць да сур’ёзных высноваў. Але гэта якраз тая сфэра нашай працы, пра якую нельга распавядаць журналістам.
Максімюк: Шкада, бо гэта якраз найцікавейшае. Значыць, пытаньне пра менш цікавае: Якія папераджальныя захады былі ўжытыя ў адносінах да гэтай групы? Іх арыштавалі ці, можа, яны знаходзяцца пад нейкім наглядам?
Вуйцік: У адносінах да ўсёй групы палякаў, у якой 13 чалавек, і жанчыны, і мужчыны, былі ўжытыя такія захады, як паліцэйскі нагляд і забарона выезду за мяжу. Гэтым асобам забралі пашпарты, а некаторыя зь іх яшчэ далі маёмасны заклад.
Максімюк: Будуць мэдалі для падляскіх памежнікаў за гэтую акцыю?
Вуйцік: Гэта пакуль вельмі сьвежая справа. Наогул так бывае, што за такі вялікі посьпех адзначаюць. Але адносна гэтай канкрэтнай справы мы яшчэ нічога ня ведаем.
Максімюк: А ці вы маглі б нам распавесьці крыху шырэй пра працу памежнікаў Падляшша? Як доўгую мяжу вы пільнуеце? Колькі чалавек у вас працуе? Колькі маеце вартоўняў? Калі, зразумела, гэта не вайсковая таямніца...
Вуйцік: Падляскі аддзел памежнай варты – вельмі цікавы, бо ён пільнуе і ўнутраную мяжу Эўразьвязу, і зьнешнюю. Гэта такі наш жаргон, які можа быць не зусім зразумелы для астатняга сьвету. Унутраная мяжа – гэта наша мяжа зь Літвою, даўжыня якой – 104 кілямэтры. На гэтай частцы мяжы мы маем тры вартоўні – у Рудцы-Тартаку, Сэйнах і Аўгуставе. Зьнешняя мяжа – гэта наша частка польска-беларускай мяжы, даўжынёю больш за 250 кілямэтраў. Тут мы маем значна больш вартоўняў, бо ажно 13, ну і шмат памежных пераходаў. Памежны кантроль на гэтых дзьвюх частках мяжы розьніцца адзін ад аднаго. Польска-беларуская мяжа – гэта тое, што нам традыцыйна асацыюецца зь мяжой: заараная паласа зямлі, памежныя слупы, кантроль на памежных пераходах. Гэта даволі спакойная мяжа, я сказала б, мяжа, утрамбаваная часам. Практычна з пачатку 1990-х гэтая мяжа штораз больш ушчыльняецца. Гэта эўрапейская мяжа, калі мець на ўвазе эфэктыўнасьць яе аховы. А мяжа зь Літвой – гэта эўрапейская мяжа ў сэнсе лёгкасьці яе перасячэньня. Яе можна перасячы ў любым месцы і ў любую пору. Гэта тое, што называецца шэнгенскай зонай. Але зь лёгкасьці яе перасячэньня карыстаюць таксама правапарушальнікі. Фактычна няма дня, каб мы ня выявілі нейкай кантрабанды поблізу гэтай унутранай мяжы. Наогул маецца на ўвазе кантрабанда цыгарэтаў. А апошнім часам вельмі выразна заявіла пра сябе праблема мігрантаў, якія на таксоўках прыяжджаюць у Польшчу з асяродкаў для замежнікаў у Літве. Гэтыя чужынцы наогул глядзяць на Польшчу як на транзытную краіну ды імкнуцца перамясьціцца ў «старую Эўропу», у традыцыйным разуменьні гэтага выразу.
Максімюк: Мне заўсёды здавалася, што нелегальныя мігранты перасякаюць мяжу ў нейкім бязьлюдным месцы, а ня езьдзяць на таксоўках...
Вуйцік: Такая кантрабанда людзей, пра якую вы кажаце і якую можна акрэсьліць словам «клясычная», павінна асацыявацца хутчэй зь беларускай мяжой, чым зь літоўскай. Але я мушу адзначыць, што мяжа зь Беларусьсю ў гэтых адносінах сапраўды спакойная. У сярэднім на беларускай мяжы нам трапляюцца тры групы мігрантаў за год. Як прыгадваю, апошняя вялікая група мігрантаў трапілася летась у жніўні, калі спрабавалі перавезьці празь мяжу каля 20 чалавек фурай.
Максімюк: Як цяпер выглядае польска-беларуская мяжа? Там што, надалей калючы дрот на мяжы, як за савецкім часам?
Вуйцік: Не... З нашага боку калючага дроту няма. З другога боку, магчыма, нешта засталося, але я не сказала б, што засталіся нейкія платы або загароды з калючага дроту, а хутчэй за ўсё нейкія канструкцыі сыгнальнага характару, пастаўленыя не абавязкова паралельна ўздоўж мяжы, але і пад нейкім вуглом. Але ў нашых суседзяў зусім іншая філязофія аховы мяжы, чым у нас. Гэта, усё ж, нешта іншае, чым у нас?
Максімюк: У якім сэнсе гэта іншая філязофія?
Вуйцік: Мы ўжо ў пачатку 1990-х ведалі, што мусім ахоўваць нашу мяжу так, як бы яна ўжо тады была мяжой Эўразьвязу. Таму мы пачалі скарачаць адрэзкі мяжы, якія прыпадалі на адну вартоўню. Калі на пачатку 1990-х на адну вартоўню прыпадаў адрэзак даўжынёю 40, 50 ці нават 60 кілямэтраў, дык пад канец 1990-х адна вартоўня пільнавала ўсяго 20-25 кілямэтраў мяжы. Па-другое, мы прынялі на працу шмат людзей. У 2003-2005 мы былі адным з найбольшых працадаўцаў у рэгіёне. Мы прымалі па 300 чалавек штогод. Зараз маем каля 2 тысяч функцыянэраў, і ёсьць яшчэ цывільныя працаўнікі адміністрацыі. І па-трэцяе, каб зрабіць мяжу яшчэ больш шчыльнай, мы набылі розных тэхнічныя сродкі аховы мяжы, напрыклад, рухомыя сродкі назіраньня – машыны з апаратурай начнога бачаньня. Зь іх дапамогай можна весьці назіраньне незалежна ад надвор’я і на сапраўды значныя адлегласьці. Так што нам не патрэбныя загароды з калючага дроту, каб пільнаваць мяжу, у нас ёсьць іншыя сродкі і ідэі дзеля гэтага.
Максімюк: А ці часта памежнікам здараецца бачыць сьляды на зааранай паласе мяжы і потым шукаць парушальнікаў?
Вуйцік: Дзеля яснасьці – заараная паласа, якую мы называем кантрольнай паласой, сапраўды існуе, але не на ўсёй даўжыні мяжы. Сьляды на кантрольнай паласе – гэта хлеб надзённы памежнікаў, асабліва ў летні пэрыяд. Здараецца, людзі зьбіраюць грыбы і пераходзяць мяжу, часам робяць гэта пад уплывам выпітага алькаголю... Але такіх парушальнікаў мяжы, якія перасякаюць яе, бо хочуць папрацаваць або пажыць у іншай краіне, адносна няшмат. І яшчэ мне прыгадваецца, што было шмат нелегальных перасячэньняў мяжы, калі ў сацыяльнай сетцы «Наша кляса» і ў Фэйсбуку завялася мода зьмяшчаць здымкі, зробленыя каля памежных слупаў...
Максімюк: Вы неяк караеце такіх парушальнікаў мяжы?
Вуйцік: Гэта залежыць. Індывідуальнае нелегальнае перасячэньне мяжы лічыцца адміністрацыйным правапарушэньнем, і за гэта пагражае штраф. Некалькі гадоў таму зьмяніўся кодэкс, які перакваліфікаваў гэтае правапарушэньне. Раней яно лічылася крымінальным. Тут я кажу пра індывідуальныя перасячэньні, а не арганізаваныя. За гэта караюць штрафам.
Максімюк: На заканчэньне такое пытаньне. Калісьці, 8 ці 9 гадоў таму, Аляксандар Лукашэнка пагражаў, што калі Эўропа ня дасьць яму грошай на ўладкаваньне мяжы зь беларускага боку, дык ён выпусьціць у Эўропу ўсіх нелегальных мігрантаў, якія прабываюць у Беларусі. Я не магу вам сказаць, колькі чалавек ён меў на ўвазе, але маю адчуваньне, што ён гаварыў хутчэй пра тысячы і дзясяткі тысяч, чым пра групы па 20 чалавек. Дык вось, калі б гэтыя ўсе мігранты рушылі на Польшчу, то падляскія памежнікі далі б рады справіцца з такой масай чужынцаў, ці трэба было б уводзіць надзвычайнае становішча ў краіне?
Вуйцік: Сьвядомасьць, што мы ўсё ж належым да іншай палітычнай сыстэмы – я кажу пра Эўразьвяз – падказвае нам, што нам нельга давяраць да канца нашым суседзям, што тычыцца аховы мяжы. Мы разьлічваем на ўласныя сілы. Зразумела, мы гаворым тут пра нейкую гіпатэтычную сытуацыю. Я ня надта люблю разважаць пра тое, што магло б здарыцца. Будуць факты, будзем думаць, што зь імі рабіць. Але калі мы ўступалі ў шэнгенскую зону, дык ранейшыя аналізы сытуацыі паказвалі на тое, што Польшча можа стацца такім «папярэднім раем», у якім можна пасяліцца, таму былі прынятыя адпаведныя захады ў рамках міграцыйнай палітыкі. Уздоўж польскай мяжы ўзьнікла адмысловая сетка асяродкаў для замежнікаў, у якіх гэтых замежнікаў можна затрымаць на нейкім час дзеля, так сказаць, высьвятленьня асобы. Гэта можна зьвязваць і з пытаньнем, якое вы тут паставілі. Мы рыхтуемся да розных паваротаў разьвіцьця сытуацыі.
ВІЗАВЫЯ МАХІНАЦЫІ
Максімюк: З паведамленьняў, якія прамільгнулі ў польскіх СМІ, я даведаўся, што польскім візавым махінатарам пагражае кара зьняволеньня да 8 гадоў. Ці вы маглі б нам растлумачыць, на чым палягала згаданая махінацыя і якім чынам яна парушала закон?

УНУТРАНАЯ І ЗЬНЕШНЯЯ МЯЖА

ІНШАЯ ФІЛЯЗОФІЯ
Максімюк: У якім сэнсе гэта іншая філязофія?
Вуйцік: Мы ўжо ў пачатку 1990-х ведалі, што мусім ахоўваць нашу мяжу так, як бы яна ўжо тады была мяжой Эўразьвязу. Таму мы пачалі скарачаць адрэзкі мяжы, якія прыпадалі на адну вартоўню. Калі на пачатку 1990-х на адну вартоўню прыпадаў адрэзак даўжынёю 40, 50 ці нават 60 кілямэтраў, дык пад канец 1990-х адна вартоўня пільнавала ўсяго 20-25 кілямэтраў мяжы. Па-другое, мы прынялі на працу шмат людзей. У 2003-2005 мы былі адным з найбольшых працадаўцаў у рэгіёне. Мы прымалі па 300 чалавек штогод. Зараз маем каля 2 тысяч функцыянэраў, і ёсьць яшчэ цывільныя працаўнікі адміністрацыі. І па-трэцяе, каб зрабіць мяжу яшчэ больш шчыльнай, мы набылі розных тэхнічныя сродкі аховы мяжы, напрыклад, рухомыя сродкі назіраньня – машыны з апаратурай начнога бачаньня. Зь іх дапамогай можна весьці назіраньне незалежна ад надвор’я і на сапраўды значныя адлегласьці. Так што нам не патрэбныя загароды з калючага дроту, каб пільнаваць мяжу, у нас ёсьць іншыя сродкі і ідэі дзеля гэтага.
Максімюк: А ці часта памежнікам здараецца бачыць сьляды на зааранай паласе мяжы і потым шукаць парушальнікаў?
Вуйцік: Дзеля яснасьці – заараная паласа, якую мы называем кантрольнай паласой, сапраўды існуе, але не на ўсёй даўжыні мяжы. Сьляды на кантрольнай паласе – гэта хлеб надзённы памежнікаў, асабліва ў летні пэрыяд. Здараецца, людзі зьбіраюць грыбы і пераходзяць мяжу, часам робяць гэта пад уплывам выпітага алькаголю... Але такіх парушальнікаў мяжы, якія перасякаюць яе, бо хочуць папрацаваць або пажыць у іншай краіне, адносна няшмат. І яшчэ мне прыгадваецца, што было шмат нелегальных перасячэньняў мяжы, калі ў сацыяльнай сетцы «Наша кляса» і ў Фэйсбуку завялася мода зьмяшчаць здымкі, зробленыя каля памежных слупаў...
Максімюк: Вы неяк караеце такіх парушальнікаў мяжы?
Вуйцік: Гэта залежыць. Індывідуальнае нелегальнае перасячэньне мяжы лічыцца адміністрацыйным правапарушэньнем, і за гэта пагражае штраф. Некалькі гадоў таму зьмяніўся кодэкс, які перакваліфікаваў гэтае правапарушэньне. Раней яно лічылася крымінальным. Тут я кажу пра індывідуальныя перасячэньні, а не арганізаваныя. За гэта караюць штрафам.
КАЛІ З УСХОДУ РУШАЦЬ ТЫСЯЧЫ