Фармальная забарона на сумесную дзяржаўную службу Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшага сына Віктара зьнікне, калі ўступяць у сілу папраўкі да закону «Аб барацьбе з карупцыяй». Адпаведны законапраект ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў. Ён унесены сюды ад імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Законапраект «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» знаходзіцца ў камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы. Непасрэдна за яго адказвае кіраўнік камісіі генэрал-маёр Ігнацій Місурагін.
Сутнасьць галоўнай папраўкі ў тым, што цяпер абмежаваньні на сумесную дзяржаўную службу блізкіх родічаў будуць вызначацца адсылачнымі заканадаўчымі актамі. Юрысты прагназуюць, што тады ў нейкіх галінах абмежаваньняў ня будзе наагул, яшчэ ў нейкіх — іх будзе менш, у іншых — больш. Вось да чаго прывядзе новая рэдакцыя артыкула 18, які цяпер трактуе службу ў непасрэдным падпарадкаваньні ў сваякоў як сур’ёзную праяву карупцыі. Гэтая новая рэдакцыя будзе распаўсюджвацца на ўсе сфэры дзяржаўнай службы.
Цяпер толькі Лукашэнка дазваляе сабе ігнараваць закон «Аб карупцыі» і трымаць старэйшага сына на пасадзе свайго памочніка. Хоць паводле закону «Аб памочніку прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» памочнік падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніку дзяржавы, прызначаецца і звальняецца з гэтай пасады прэзыдэнтам. А калі папраўка набудзе сілу, то нішто ўжо ня будзе перашкаджаць іншым вялікім і малым начальнікам разводзіць сямейнасьць, кажа апазыцыйны палітык, юрыст Аляксандар Дабравольскі:
«І тады кожны чыноўнік зможа ўладкаваць на працу жонку, сына, дачку, цешчу і г.д. І будуць казаць, што гэта не карупцыя, а звычайная сытуацыя для Беларусі. У нас гэта не завецца карупцыяй, хоць насамрэч і цяпер нічога немагчыма атрымаць бяз згоды чыноўнікаў.
Гэта нагадвае Лацінскую Амэрыку, дзе калісьці хунты ўвялі так парадак: сваім — усё, а астатнім — закон. Вось такі закон і хоча прыняць Лукашэнка, каб наагул пазбавіць сябе ўсякага мэханізму кантролю. А гэта значыць, што і ўсе астатнія начальнікі змогуць так рабіць».
Юрыст Гары Паганяйла таксама прагназуе, што зьмены ў заканадаўства зробяць чыноўнікаў яшчэ больш бескантрольнымі:
«Чынавенства цудоўна разумее, што яно адбудаванае паводле прынцыпу ляяльнасьці да гаспадара, пасаджанае на кармленьне. І корміцца. У Беларусі ствараецца толькі бачнасьць барацьбы з карупцыяй. Насамрэч ні ўрад, ні кіраўнік дзяржавы, ні дэпутаты, ні праваахоўныя органы не вырашаюць праблему барацьбы з карупцыяй».
Дакладная дата разгляду законапраекту дэпутатамі пакуль невядомая. Мяркуецца, што гэта адбудзецца альбо 28 лістапада, калі ў Палаце прадстаўнікоў заплянаванае бліжэйшае пленарнае пасяджэньне, альбо ў сьнежні.
Аляксандар Дабравольскі ўпэўнены: зьмены да закону «Аб барацьбе з карупцыяй» будуць ухваленыя:
«Тое, што гэта будзе прынята, для мяне абсалютна відавочна. Таму што тыя людзі, якія сядзяць цяпер у Палаце прадстаўнікоў, нікога не прадстаўляюць, акрамя таго, хто іх туды прызначыў».

Чынавенства цудоўна разумее, што яно адбудаванае паводле прынцыпу ляяльнасьці да гаспадара, пасаджанае на кармленьне. І корміцца