Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хутчэй пацяпленьне адносінаў з Захадам зьяўляецца пэўным выключэньнем"


Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі
У мінулую пятніцу кіраўнік Беларусі выступіў з шэрагам антызаходніх заяваў, параўнаў дзеяньні НАТО ў Лібіі з фашыстамі і чарговы раз заявіў пра жаданьне Захаду дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі. Навошта Аляксандар Лукашэнка ўзмацняе антызаходнюю і мілітарысцкую рыторыку? Чаму не апраўдаліся спадзяваньні, што ўвосень павінна адбыцца вызваленьні палітвязьняў і пэўная пацяпленьне адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Захадам?

На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты "Белорусы і рынок" Паўлюк Быкоўскі

Цыганкоў: На каго накіраваныя гэтыя выказваньні Лукашэнкі? Яны найперш для ўнутранага карыстаньня ці для замежнага?

Быкоўскі: На маю думку, гэта цалкам прадказальныя рэчы. Ад 19 сьнежня ў Беларусі ідзе трэнд разьвіцьця адносінаў з Расеяй, у той час як амаль усе крызісныя зьявы сьпісваюцца на санкцыі ЗША, на тое, што гэты крызіс нам прыўнесены з Захаду. Таму працяг гэтай рыторыкі перад атрыманьнем чарговай траншы крэдыту ад ЭўраАЗЭС, перад працягам перамоваў аб пастаўках расейскіх энэрганосьбітаў і напярэдадні расейскіх выбараў – гэта цалкам прадказальная рэч.

Цыганкоў: Чаму не апраўдаліся чаканьні тых аналітыкаў, хто спадзяваньня, што пасьля пэўная пэрыяду канфрантацыі восеньню будуць вызваленыя палітвязьні і стасункі Беларусі і Захаду атрымаюць станоўчы штуршок?

Быкоўскі: Працэс вызваленьня палітвязьняў меў месца, але ня быў закончаны. Нешта падобнае мы маглі назіраць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, калі апошніх, самых зацятых ворагаў Лукашэнкі (Аляксандра Казуліна) вызвалілі ў апошнюю чаргу.

Зараз самыя зацятыя ворагі Лукашэнкі застаюцца за кратамі, і менавіта іх спрабуюць прапанаваць як самую вялікую стаўку ў нейкім гіпатэтычным гандлі з Захадам. Я ня ўпэўнены, што такі гандаль ужо ідзе, але відавочна, што прымаюцца спробы яго ініцыяваць з беларускага боку. Разам з тым, наколькі я магу меркаваць з размоваў з замежнымі дыпляматамі, мала верагодна, каб хтосьці на Захадзе пайшоў тут насустрач і браў удзел у такім гандлі.

Таму можна казаць, што адносіны Беларусі з Захадам знаходзяцца на нейкай мёртвай кропцы, але яны не цалкам замарожаныя, проста паніжаныя ўзровень, на якім могуць весьціся перамовы. Аднак – прыкладна ў такім стане Беларусь апошнія гады звычайна і знаходзіцца, хутчэй пацяпленьне адносінаў зьяўляецца пэўным выключэньнем.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG