Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала падтрымаў драконаўскія зьмены ў закон аб масавых мерапрыемствах, але абурыўся, што судзьдзяў, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, не пускаюць у Эўразьвяз.
Валянцін Сукала сёньня заявіў, што зьмены ў закон аб масавых мерапрыемствах неабходныя:
«Не зусім карэктна было б адказваць на новыя выклікі часу старым заканадаўствам. У новай сытуацыі неабходна пазбавіцца ад „белых плямаў“ у законе».
Пад новымі выклікамі часу спадар Сукала разумее новыя формы сходаў, як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных, новыя магчымасьці ў іх арганізацыі, у тым ліку і праз сацыяльныя сеткі.
Што да канкрэтных рашэньняў судоў па адказнасьці за маўклівыя акцыі, то Сукала сказаў, што ў кожным выпадку суд будзе разьбірацца, будзе ўлічвацца, хто быў арганізатарамі акцыяў, якія іхнія мэты і мэтады.
Валянцін Сукала заявіў таксама, што лічыць забарону на ўезд у краіны Эўразьвязу шэрагу беларускіх судзьдзяў недапушчальным «шантажом і ўмяшаньнем у нацыянальную судовую сыстэму».
«Падобныя меры мы разглядаем як шантаж і пагрозу, умяшаньне ў дзейнасьць нацыянальнай судовай сыстэмы, яны зьяўляюцца некарэктнымі і недапушчальнымі», — заявіў Сукала на прэсавай канфэрэнцыі, камэнтуючы санкцыі Эўразьвязу, якія былі ўведзеныя пасьля судоў над прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Цяпер санкцыі Эўразьвязу распаўсюджваюцца больш чым на 200 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку вышэйшага рангу, судовых і пракурорскіх работнікаў.
Юрыст, праваабаронца Ўладзімер Лабковіч так камэнтуе адказы старшыні Вярхоўнага суду:
«Ня мае значэньня з праваабарончага, а значыць, уласна, і зь юрыдычнага пункту гледжаньня, як суды разьбіраюць справы пра масавыя мерапрыемствы. Асабліва ў сытуацыі санкцыянаванасьці альбо несанкцыянаванасьці. Справа ў тым, на што накіраваны гэты закон. Ён накіраваны не на тое, каб грамадзяне мелі магчымасьць рэалізаваць сваё права на мірныя сходы, а на тое, каб улада магла ўсё гэта цалкам кантраляваць і цалкам забараняць правядзеньне масавых мерапрыемстваў.
Калі ж казаць пра практыку разгляду нашымі судамі такіх спраў, то давайце ўзгадаем, як суд разглядаў справы па падзеях 19 сьнежня, калі затрымалі больш за 700 чалавек. Суды звычайна доўжыліся па 2–3 хвіліны з найгрубейшымі парушэньнямі заканадаўства. Фактычна казаць пра нейкае правасудзьдзе ў такой сытуацыі не выпадае».