Ільля Васілевіч адбываў пакараньне ў 19-й калёніі, што ў Магілёве. Там адбывае пакараньне таксама Дзьмітрый Вус. Там жа сядзеў і Алег Федаркевіч.
Былы палітвязень распавёў, што яшчэ ў карантыне ўсе біркі, на якіх было напісана ягонае прозьвішча, чамусьці пазначылі чырвоным маркерам.
«Я спытаў у аднаго афіцэра, чаму так? Той сказаў, што, мабыць, я выказваўся супраць дзейнага кіраўніцтва ў краіне? Я пацьвердзіў гэта. „Ну вось вам і адказ“».
Потым Васілевіч даведаўся, што такім жа маркерам пазначаныя біркі і ў Вуса і Федаркевіча.