Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі, выказаў такое меркаваньне пра чарговыя памілаваньні палітвязьняў:
«Мне вельмі прыемна, што чарговыя палітычныя вязьні выйдуць на свабоду. Зь іншага боку, абсалютна ўпэўнены, што гандаль працягваецца. І некалькі чалавек, і сярод іх — кандыдаты ў прэзыдэнты, будуць заставацца за кратамі для таго, каб іх выпускаць ужо ў выпадку „перадаплаты“, што называецца, у выпадку, калі Захад пойдзе на нейкія канкрэтныя саступкі і на вельмі канкрэтную дапамогу. Але ў любым выпадку тое, што вызваляюць, — гэта вельмі добра, бо як чалавек, які прайшоў турму, скажу, што гэта мае велізарнае значэньне — ты на свабодзе ці не».