Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: "Заява Лукашэнкі — элемэнт вялікай гульні"


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч
Намесьніка кіраўніка руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча сёньняшняя заява Аляксандра Лукашэнкі пра нежаданьне весьці перамовы з апазыцыяй не зьдзівіла.

Губарэвіч: "І ў Лукашэнкі, і ўва ўладаў няма ўнутранай зацікаўленасьці ў правядзеньні перамоваў. А яны ж патрэбныя, бо безь іх нельга вырашыць шэраг праблемаў, якія існуюць цяпер у Беларусі. Найперш — эканамічных.

Меркавалася, што адным з ключавых суб'ектаў дыялёгу стане Захад. І таму зараз Лукашэнка прамацвае глебу. Ён хоча ведаць, які фармат дыялёгу стане прымальным для Захаду. І адначасова вызначыцца, які фармат можа задаволіць яго самога. Гэта — элемэнт вялікай гульні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG