Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памілаваны Алесь Кіркевіч: "Ад сваіх поглядаў не адмаўляюся"


Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч
Былы палітвязень Алесь Кіркевіч дабраўся ў Наваполацкай калёніі да Полацку і зараз знаходзіцца ў сяброў. За ім ўжо выехалі сябры зь Менску.

У інтэрв'ю Радыё Свабода Алесь Кіркевіч распавёў, што само вызваленьне было вельмі раптоўным, як бы зьнянацку. Да яго і раней прыходзілі з просьбай напісаць прашэньне аб памілаваньні, і ён адмаўляўся. Але пасьля першай хвалі вызваленьня палітвязьняў прыйшлі зноў і паведамілі, што калі напісаў бы яго, то быў бы ўжо на волі. Урэшце рэшт прашэньне Алесь напісаў.

"Гэта было маё рашэньне. Я доўга вагаўся, але ўсё ж такі напісаў прашэньне аб памілаваньні. Пісаў я яго ў вольнай форме, коратка. Гэта свайго роду кампраміс. Я лічу, што гэта слабасьць самога Лукашэнкі – пасылаць да палітвязьняў ганцоў і ўгаворваць іх пісаць прашэньні. Але ад сваіх поглядаў я не адмаўляюся. Ёсьць словы, а ёсьць ўчынкі. Я лічу, што большую карысьць краіне прынясу будучы на волі".

Што тычыцца самога вызваленьня, яно адбылося даволі імкліва. Яшчэ раніцаў 1 верасьня Алесь напісаў лісты родным. Бліжэй да абеду яго выклікалі і азнаёмілі з дакумэнтам, датаваным 31 жніўня. У сьпісе памілаваных было 4 прозьвішчы – яго, Пратасені, Гнедчыка і Дароніна. А 18-й вечара Алеся выпусьцілі. Ён дабраўся да полацкіх сяброў і хутка паедзе ў Менск, а потым у Горадню, дзе яго чакаюць маці і жонка Надзея.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG