Вячаслаў Дзіянаў. Адзін з арганізатараў маўклівых акцый пратэсту па серадах, якія адбываліся ў Беларусі гэтым летам.
Восень — аналітыкі ўсе як адзін кажуць, што крызіс будзе нарастаць, што беларусы будуць жыць яшчэ горш, чым гэтай вясной і летам. Што кошты будуць павялічвацца, а насельніцтва — галадаць. Але калі народ моўчкі будзе цярпець, то ўлада будзе рабіць толькі горш. Ёй усё роўна, як там народ, галоўнае — утрымаць сваю ўладу. Таму восеньню ня трэба хавацца пад коўдру — трэба дзейнічаць, бо "звыкліся" тут ужо не дарэчы. Лукашэнка сеў на мэнтальнасьць нашага народу і зьвесіў ножкі, яму гэта падабаецца — "бі іх, катуй іх, лайся на іх — яны ўсё вытрымаюць... А як добра, што беларусы такія!". — Вось як думае ўзурпатар. Але надыходзіць час, калі посьпех павінен адвярнуцца ад злодзея.
Восеньню будзе менш акцый, але будзем старацца, каб тыя акцыі, якія будуць праводзіцца, былі яскравымі і максымальна білі па рэжыме Лукашэнкі. Крок за крокам неабходна ламаць рэпрэсіўныя "слупы", на якіх трымаецца Лукашэнка. Толькі тады лодка пачне хістацца, і ў нас будзе шанец зьмяніць цемру на сьвятло. Але дзеля гэтага трэба працаваць разам, працаваць у адным кірунку.
Народны сход — ад усіх актыўных людзей залежыць, ці будзе гэта сапраўды масавае грамадзянскае дзеяньне, ці звычайная "сходка" функцыянэраў апазыцыі. Чым гэтае мерапрыемства цікавае? У першую чаргу тым, што людзі зьбіраюцца дзеля вырашэньня наяўных праблем. Гэта ня проста нейкі традыцыйны мітынг — гэта новы фармат, гэта выкарыстаньне законаў дыктатуры супраць самой дыктатуры. Гэтае мерапрыемства накіраванае ня толькі на сталіцу — мэта правесьці сходы па ўсей Беларусі, каб знайсьці адказ на галоўнае пытаньне: "Што рабіць далей?". Гэта прамая дэмакратыя, гэта той фармат, які пры добрай рэалізацыі будзе максымальна небясьпечны для ўлады.
І, самае галоўнае, ня трэба ставіцца да Народнага Сходу як да разавага мерапрыемства! Сход — гэта пачатак вялікай кампаніі. Народны сход восьмага кастрычніка — гэта першы сход. Толькі адзін са сходаў, якія плянуецца правесьці восеньню.
Зараз на нашай плятформе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" пачнецца апытаньне: "Што б ТЫ сказаў на народным сходзе?". Вынікі гэтага апытаньня будуць апрацаваныя, і найбольш частыя прапановы будуць вынесеныя на галасаваньне. Самыя папулярныя меркаваньні будуць агучаныя на Народным Сходзе. Бо сход — гэта мерапрыемства ў першую чаргу для народу. Без удзелу народу сход губляе сэнс.
Народ! У вас ёсьць магчымасьць на сходзе выказаць свой пратэст супраць росту цэн, пагаршэньня вашага матэрыяльнага становішча — выказвайцеся! Моладзь — ад вас залежыць, колькі чалавек даведаецца пра Народны сход — нашы рэсурсы абмежаваныя, мы ня можам надрукаваць мільёны ўлётак. Але моладзь сваім крэатыўным падыходам і новымі ідэямі па данясеньні інфармацыі да насельніцтва — можа зрабіць шмат! Я ўпэўнены, што асабліва ўдзел моладзі будзе вырашальны ў барацьбе за лёс і свабоду Беларусі.
Што трэба рабіць? Трэба паўсюль выказваць свой пратэст сыстэме — графіці, улёткі, распаўсюджваць ідэі ў сеціве і на вуліцах. Я ведаю, што ў моладзі хопіць і сілаў, і фантазіі, каб даносіць да насельніцтва альтэрнатыўныя ідэі крэатыўна і максымальна прадуктыўна. Ёсьць тры чалавекі — зрабілі плякаты, выйшлі на сваім раёне — і зьвярнуліся да насельніцтва! Зрабілі фота, запампавалі ў сеціва — гэта ўнёсак у агульную перамогу. І прыкладаў такіх можа быць шмат. Галоўнае — пераадолець свой жах, галоўнае — зрабіць першы крок, а далей жаху ўжо ня будзе. Галоўнае маё пасланьне на восень — дзейнічайце і не чакайце заклікаў! Будзьце стваральнікамі гэтай восені — і тады яна назаўжды застанецца з вамі!
Ня бойцеся! Запытайце ў якога заўгодна чалавека з нашых актывістаў: "Ці шкадуе ён аб шляху, які ён абраў?" — і кожны скажа "не!" — бо яскравейшага жыцьця, чым тое, якое праходзіць у змаганьні за свой край, яго свабоду, і быць ня можа.
Крытыкі і пэсымісты: "восеньню ніхто ня выйдзе", "што ён тут кажа", "ды нічога ня будзе", "шмат чаго казалі, але ў выніку пшык". Сябры акадэмічныя крытыкі! Канечне, вы маеце права на крытыку і свае меркаваньні, канечне, вы шмат што робіце — але прапанова да вас: калі крытыкуеш, прапаноўвай ідэі ці дапамогу. Тады ваша крытыка будзе ня проста словамі, а будзе рэальнай справай ці імпульсам да дзеяньня. І калі мы разам будзем працаваць у адным кірунку, магчыма, тады з падзеньнем апошняга асеньняга лісьця падзе і дыктатура.
Жыве Беларусь!