Дар’я Каткоўская, блогерка, юрыст зь Менску
adelka.livejournal.com/
www.facebook.com/katkouskaja
Пісаць пра будучыню, нават вельмі блізкую, у нашы нялёгкія часы — справа няўдзячная. Як казалі, калі я вучылася ў школе, — "экстрасэнсы ў адпачынку". Вось і мне здаецца, што адказаў на расклады "што было, што будзе і чым сэрца супакоіцца" ня ведаюць ні блогеры, ні экстрасэнсы, ні нават галоўны трэшмэйкер краіны.
Каб зрабіць кароткатэрміновы прагноз, можна проста паспрабаваць па-рознаму скласьці пазл з галоўных навінаў у сродках масавай інфармацыі апошніх дзён. Такім чынам, мы маем наступныя кавалкі:
— Стол нявызначанай геамэтрычнай формы (папярэдне — круглы або квадратны) і нявызначанае мэню для застольнай размовы;
— Перадпродажная падрыхтоўка для чыста беларускага віду гандлю — палітвязьнямі;
— Ад аднаго да чатырох курсаў даляра, якія мусяць стаць адзіным "на вобраз і падабенства";
— Серада: хто будзе Бялінскім, хто Герцэнам і каго і навошта будзіць;
— Валюта, мяса, грэчка, "чарГа і скварка".
Калі памарыць пра тое, што з заўтрашняга дня мы як жэншчына на дыеце раптам "пачнем новае жыцьцё" і з заўтрашняга дня ўсе будзе як па масьле і г.д., то я думаю, што гэты пазл складаецца так:
Да канца верасьня будуць выпушчаныя ўсе палітвязьні, з улікам асуджаных ня толькі па 293-м артыкуле КК, а і па іншых артыкулах, а таксама тыя, хто яшчэ пад крымінальным перасьледам і не атрымаў прысуду.
Прадстаўнікі апазыцыі абвесьцяць з гэтага дня ў сваім асяродку, па аналёгіі з "эканамічнай амністыяй капіталу", — амністыю палітычных капіталаў і ўчынкаў і нарэшце адзінай групай у паласатых купальніках як рыцары-неадмарозкі бяз страху і папроку адзін да аднаго сядуць за круглы стол перамоваў. Тэмай перамоваў, безумоўна, будзе перадача ўлады. Як і атрымалася ў старэчы Аўгуста, бліжэй да зімы будуць арганізаваныя выбары, на якіх элегантныя 83% раптам трансфармуюцца ў чэсныя 43%.
Будзе ўсталяваны адзіны раўнаважны курс валюты, грэчкі і мяса, Крыстын Лягард па-жаночы змахне сьлязу замілаваньня, і далей мы зажывем так, што ні ў казцы сказаць, ні па БТ паказаць. А па серадах у прайм-тайм будуць паказваць цыкл перадач "Як гэта бы(д)ло", і вядучы, безумоўна як даніна жанру, будзе капіраваць расейскага Парфёнава.
Але досьвед пераварочваньня віртуальных фігур у паветры кажа мне, што пазлы так не складаюцца.
Апошнія месяцы ў віртуальнай прасторы я часта бачу камэнтары пра румынскі гамбіт раскладкі пазлу. Я шчыра магу зразумець матывацыі такіх мараў: наступае літара "С" — і цела і душа былога гаранта прынесена ў ахвяру эгрэгору Плошчы, ачышчальнай крывёю абмыты наш сьветлы шлях і змыты ўсе грахі забыцьця і бязьдзеяньня.
Але для мяне літара "С" не нясе ні сакральных сэнсаў, ні мараў пра memento mori. Магчыма, гэта прафэсійная і нават гуманістычная дэфармацыя, але я хачу, каб гаранты несьлі адказнасьць за свае ўчынкі, прычым зьдзейсьненыя — вядомыя і невядомыя, а ня толькі тыя, пра якія 16 гадоў я часта чытаю журналісцкія сачыненьні, не падмацаваныя фактамі, а толькі калектыўным бесьсьвядомым адчуваньнем, на вольную тэму ў незалежнай прэсе розных гатункаў.
Пры раскладцы румынскага пазлу мне вельмі цікава — ці думаў нехта пра тое, хто, як і якім чынам "ad hoc" будзе судзіць злачынцаў сёньняшніх дзён. Ці гатовы нехта паўтарыць лёс ня толькі Нікалаэ Ч., але і Джорджыцы Попа?
Віртуальны пазл пра тое, чым сэрца сублімуючага беларускага блогера супакоіцца.
Ужо дакладна вядома, што апошнія паўгода курс даляра прывязаны да нумару месяца. Адпаведна, у верасьні — 9, у кастрычніку — 10, у лістападзе — 11, bingo!
Адбудзецца круглы стол зь пятай калёнай. На круглы стол оп-позіцыя прыедзе ў картэжы зь белых аўтазакаў. Галоўнай тэмай абмеркаваньняў, вызначанай на плебісцыце, канечне, будзе "ротарная жатка ці неабмалот?". А праз паўтара-два месяцы вы забудзеце, што такое стол.
На дадатак да электроннага пункту наяўнага абмену валюты prokopovi.ch і электроннага пункту абмену мяса myasnikovi.ch будуць створаны дадатковыя інтэрнэт-сервісы для беларусаў:
— jause.eu у якасьці пункту электроннага абмену вопытам работнічкаў у штацкім;
— пры падтрымцы wikileaks паўстане сайт galavan.au для публікацыі эталённага банку дадзеных указаў пад грыфам "для служебного пользования";
— у эквадорскай інтэрнэт-прасторы зьявіцца kotkov.ec як электронны пункт абмену грэчкі і цукру і вызначэньня сапраўдных рыначных "хаацічаскі сложэнных цэн";
— адкрыецца першы электроны пункт збору макулятуры chergin.ec. Пазьней будзе дададзены разьдзел форуму для піраманаў;
— панамскі інтэрнэт-партал пра навіны зь Беларусі zho.pa і ісьляндзкі tamkris.is;
— сайт для тых беларусаў, хто плянуе шлюб — romanch.uk — усё пра вясельлі!
Ну што я магу сказаць наконт віртуальнага пазлу — сапраўды, прачынайся, Нэа, матрыца цябе паймела!
Чатыры курсы даляра (Нацбанк, рынкавы наяўны, рынкавы безнаяўны, дадатковы-біржавы-незразумелы) — гэта няшмат, серада — гэта звычайны дзень тыдня, роўна як і ўсе астатнія, "ну і што, што на народны сход ніхто не прыйшоў, затое ідэя клясная", "усе вакол вядома хто, а я — віконт дэ Бражэлон", "заграніца нам дапаможа", "а ў Расеі ўсё роўна горш", "галоўнае, што вайны няма". Па вуліцах будуць хадзіць настаўнікі-вогнетушыцелі, на плошчы Каліноўскага ў намётах будзе жыць пэдактыў, праспэкты ніхто ніколі не перакрые, дохлыя пацукі ў вядры ачуняюць і выйдуць на сьцежку інфармацыйнай вайны, стол для перамоваў прыме форму ліста Мёбіюса і будзе працаваць па мэтодыцы батлейкі, цар Ірад паглуміцца і пераможа.
Я не разумею, чаму, калі летам людзі дзясяткамі штотыднёва сядалі на суткі, перад гэтым працягнутыя тварам па зямлі, не выказваючы ніякіх патрабаваньняў (а яны, паверце, ёсьць), зьбіраючыся разам, каб салідарна і разам паглядзець адзін адному ў вочы і проста пабыць разам, — ніводная, ніводная палітычная сіла не арганізавала палітычных акцыяў пратэсту, ня высунула палітычных лёзунгаў і патрабаваньняў да ўраду — хоць баяцца ўжо не было чаго, людзі дасьпявалі ў правінцыях і Менску, але не хапіла сілы і волі, якая павяла б іх за сабой.
Усе партыі, рухі, групы, сходкі нагадваюць мне зараз жанчынку, якая зь першым мужам яшчэ не разьвялася, але ўжо выбірае сукенку, у якой яна пойдзе на спатканьне да другога — ужо каторы год пяецца песьня "што мы будзем рабіць, калі ў Беларусі наступяць першыя свабодныя выбары без Лукашэнкі". Алё, таварышы, "раніцай грошы, вечарам крэслы" — давайце, нарэшце, жыць днём бягучым і вырашаць цякучыя праблемы.
Промнем сьвятла ў цёмным царстве дэпрэсіўнага пазлу я б хацела адзначыць зьмену ў грамадзкай думцы, якая была агучана ў шэрагу шырока чытаных у байнэце ў жніўні артыкулаў — уласна пра тое, "што кожны з нас будзе рабіць, калі заўтра на Кастрычніцкай будзе вялікі бясплатны канцэрт "Ляпіса Трубяцкога", а ўсім жанчынам і дзецям "раздадут леденец-петушок и брелок-фонарик?". І ў чым адрозьненьне гэтай прыўкраснай поліфанічнай будучыні ад нашага "чорна-белага сёньня?" (с) Сапраўды, будучыня — ёсьць, але на бліжэйшы і ня вельмі час яна зьнешне мала адрозьніваецца ад сёньня, і нарэшце час кідаць калектыўныя бесьсьвядомыя ўсім вядомыя мары і задаць пытаньне, чаго ты хочаш дасягнуць у гэтым жыцьці, адказваць і рабіць.
У матэматыцы есьць тэрмін "умова неабходная і дастатковая". На маё разуменьне, сёньня есьць дзьве абсалютна неабходныя ўмовы, настолькі ж абсалютна недастатковыя, каб ісьці нарэшце да выхаду з тунэлю:
1. Вызваленьне палітвязьняў без прашэньняў і прызнаньняў і іх рэабілітацыя.
2. Усталяваньне раўнаважнага адзінага рынкавага курсу нацыянальнай валюты. Я не эканаміст і ня ведаю канкрэтных хуткіх і прыгожых захадаў па стабілізацыі валютнага рынку, але як юрыст я магу прадбачыць наступствы бягучай сытуацыі — акрамя вар’яцтваў коштаўтварэньня з улікам невядомага курсу і камэрцыйных рызыкаў, напрыклад, на 1 студзеня 2012 году вялікая колькасьць суб’ектаў гаспадараньня, асабліва імпартэраў, могуць аўтаматычна быць ліквідаваныя, бо кошт актываў стане меншы за іх статутныя фонды, тое ж можа наўпрост тычыцца банкаў і страхавых арганізацый, і далей гэта пойдзе як прынцып даміно.
Усе астатнія гульні, пацалункі, абяцанкі, сталы і словы нам, нас, Эўропе, Расеі бяз гэтых умоваў — крок наперад, два назад.
І апошняе. Як бы ні складаліся пазлы — галоўнае, як той казаў, пасьпець засьмяяцца, каб не пасьпець заплакаць… Так што восень павінна быць вясёлай, і гэта залежыць ад нас.

Пазл першы — у гонар Аўгуста П. і "сфэрычнага каня ў вакуўме"

Пазл другі, імені Нікалаэ Ч. або трох літараў для праверкі зроку
Апошнія месяцы ў віртуальнай прасторы я часта бачу камэнтары пра румынскі гамбіт раскладкі пазлу. Я шчыра магу зразумець матывацыі такіх мараў: наступае літара "С" — і цела і душа былога гаранта прынесена ў ахвяру эгрэгору Плошчы, ачышчальнай крывёю абмыты наш сьветлы шлях і змыты ўсе грахі забыцьця і бязьдзеяньня.
Але для мяне літара "С" не нясе ні сакральных сэнсаў, ні мараў пра memento mori. Магчыма, гэта прафэсійная і нават гуманістычная дэфармацыя, але я хачу, каб гаранты несьлі адказнасьць за свае ўчынкі, прычым зьдзейсьненыя — вядомыя і невядомыя, а ня толькі тыя, пра якія 16 гадоў я часта чытаю журналісцкія сачыненьні, не падмацаваныя фактамі, а толькі калектыўным бесьсьвядомым адчуваньнем, на вольную тэму ў незалежнай прэсе розных гатункаў.
Пры раскладцы румынскага пазлу мне вельмі цікава — ці думаў нехта пра тое, хто, як і якім чынам "ad hoc" будзе судзіць злачынцаў сёньняшніх дзён. Ці гатовы нехта паўтарыць лёс ня толькі Нікалаэ Ч., але і Джорджыцы Попа?
Пазл трэці — Wake up, Neo. The matrix has you
Віртуальны пазл пра тое, чым сэрца сублімуючага беларускага блогера супакоіцца.
Ужо дакладна вядома, што апошнія паўгода курс даляра прывязаны да нумару месяца. Адпаведна, у верасьні — 9, у кастрычніку — 10, у лістападзе — 11, bingo!
Адбудзецца круглы стол зь пятай калёнай. На круглы стол оп-позіцыя прыедзе ў картэжы зь белых аўтазакаў. Галоўнай тэмай абмеркаваньняў, вызначанай на плебісцыце, канечне, будзе "ротарная жатка ці неабмалот?". А праз паўтара-два месяцы вы забудзеце, што такое стол.
На дадатак да электроннага пункту наяўнага абмену валюты prokopovi.ch і электроннага пункту абмену мяса myasnikovi.ch будуць створаны дадатковыя інтэрнэт-сервісы для беларусаў:
— jause.eu у якасьці пункту электроннага абмену вопытам работнічкаў у штацкім;
— пры падтрымцы wikileaks паўстане сайт galavan.au для публікацыі эталённага банку дадзеных указаў пад грыфам "для служебного пользования";
— у эквадорскай інтэрнэт-прасторы зьявіцца kotkov.ec як электронны пункт абмену грэчкі і цукру і вызначэньня сапраўдных рыначных "хаацічаскі сложэнных цэн";
— адкрыецца першы электроны пункт збору макулятуры chergin.ec. Пазьней будзе дададзены разьдзел форуму для піраманаў;
— панамскі інтэрнэт-партал пра навіны зь Беларусі zho.pa і ісьляндзкі tamkris.is;
— сайт для тых беларусаў, хто плянуе шлюб — romanch.uk — усё пра вясельлі!
Ну што я магу сказаць наконт віртуальнага пазлу — сапраўды, прачынайся, Нэа, матрыца цябе паймела!
Пазл восеньска-дэпрэсіўны клясычны "Лепей ня будзе, будзе толькі горш, ад панядзелка льецца дробны дождж"
Чатыры курсы даляра (Нацбанк, рынкавы наяўны, рынкавы безнаяўны, дадатковы-біржавы-незразумелы) — гэта няшмат, серада — гэта звычайны дзень тыдня, роўна як і ўсе астатнія, "ну і што, што на народны сход ніхто не прыйшоў, затое ідэя клясная", "усе вакол вядома хто, а я — віконт дэ Бражэлон", "заграніца нам дапаможа", "а ў Расеі ўсё роўна горш", "галоўнае, што вайны няма". Па вуліцах будуць хадзіць настаўнікі-вогнетушыцелі, на плошчы Каліноўскага ў намётах будзе жыць пэдактыў, праспэкты ніхто ніколі не перакрые, дохлыя пацукі ў вядры ачуняюць і выйдуць на сьцежку інфармацыйнай вайны, стол для перамоваў прыме форму ліста Мёбіюса і будзе працаваць па мэтодыцы батлейкі, цар Ірад паглуміцца і пераможа.
Я не разумею, чаму, калі летам людзі дзясяткамі штотыднёва сядалі на суткі, перад гэтым працягнутыя тварам па зямлі, не выказваючы ніякіх патрабаваньняў (а яны, паверце, ёсьць), зьбіраючыся разам, каб салідарна і разам паглядзець адзін адному ў вочы і проста пабыць разам, — ніводная, ніводная палітычная сіла не арганізавала палітычных акцыяў пратэсту, ня высунула палітычных лёзунгаў і патрабаваньняў да ўраду — хоць баяцца ўжо не было чаго, людзі дасьпявалі ў правінцыях і Менску, але не хапіла сілы і волі, якая павяла б іх за сабой.
Усе партыі, рухі, групы, сходкі нагадваюць мне зараз жанчынку, якая зь першым мужам яшчэ не разьвялася, але ўжо выбірае сукенку, у якой яна пойдзе на спатканьне да другога — ужо каторы год пяецца песьня "што мы будзем рабіць, калі ў Беларусі наступяць першыя свабодныя выбары без Лукашэнкі". Алё, таварышы, "раніцай грошы, вечарам крэслы" — давайце, нарэшце, жыць днём бягучым і вырашаць цякучыя праблемы.
Промнем сьвятла ў цёмным царстве дэпрэсіўнага пазлу я б хацела адзначыць зьмену ў грамадзкай думцы, якая была агучана ў шэрагу шырока чытаных у байнэце ў жніўні артыкулаў — уласна пра тое, "што кожны з нас будзе рабіць, калі заўтра на Кастрычніцкай будзе вялікі бясплатны канцэрт "Ляпіса Трубяцкога", а ўсім жанчынам і дзецям "раздадут леденец-петушок и брелок-фонарик?". І ў чым адрозьненьне гэтай прыўкраснай поліфанічнай будучыні ад нашага "чорна-белага сёньня?" (с) Сапраўды, будучыня — ёсьць, але на бліжэйшы і ня вельмі час яна зьнешне мала адрозьніваецца ад сёньня, і нарэшце час кідаць калектыўныя бесьсьвядомыя ўсім вядомыя мары і задаць пытаньне, чаго ты хочаш дасягнуць у гэтым жыцьці, адказваць і рабіць.
Пазл чацьверты і няскладзены: "умова неабходная, але недастатковая"