Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўдарогі ў біблейскай пустыні–1


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Павал Севярынец, палітык і літаратар. Адзіны з нашых аўтараў, які піша свае тэксты на паперы, – адміністрацыя "хіміі", дзе ён адбывае пакараньне за Плошчу, забараняе яму мець кампутар.

Лета 2011 году прайшло для мяне ў Віцебску, пад падпіскай аб нявыезьдзе ў чаканьні накіраваньня на хімію, і ў Купліне, у спэцкамэндатуры № 7, на Пружаншчыне, куды і накіравалі. Пабыць дома пасьля "амэрыканкі" і перад
"хіміяй", абняцца з бацькамі, прымаць гасьцей, паказваючы ім Віцебск (а ён пасьля адбудовы цэркваў у цэнтры зрабіўся надзвычай прыгожы і сьветлы), пісаць раман і асэнсоўваць, дзеля чаго Бог даў гэтую перадышку ў тваім жыцьці — перажываецца ўсё глыбока. Такая маленькая свабода пасьля несвабоды і перад абмежаванай свабодай нечым нагадвае "адлігу" 1991—1994 гадоў J Пагатоў і самая значная гадавіна гэтага лета — дзень аднаўленьня незалежнасьці 25 жніўня.

Нарэшце, вольнае паветра, любімыя людзі, вечары за раманам і вольная
маленькая свабода пасьля несвабоды і перад абмежаванай свабодай нечым нагадвае "адлігу" 1991—1994 гадоў ...

малітва (у СІЗА або на "хіміі", па зразумелых прычынах, усяго гэта мала або няма) — і вострае адчуваньне, што гэта хутка мінае і зноў накатвае няволя… Ёсьць у гэтым нейкі дух пачатку 1990-х, які я пасьпеў ухапіць напрыканцы школы ў тым жа Віцебску. У такія часы асабліва вучысься цаніць волю і дзякуеш Госпаду, што Ён, даючы выпрабаваньні, тут жа дае і палёгку. Молісься за палітвязьняў і іх сваякоў, якія зараз цярпяць у зонах — каб Бог даў ім вызваленьне.

"Хімія", Куплін. Спэцкамэндатура, рэжым больш строгі, чым у Малым Сітне. На наведваньне царквы і лазьні даюць 4 гадзіны на тыдзень штонядзелі. Адбывае больш за 100 чалавек, у асноўным моладзь: берасьцейскія, баранавіцкія, пружанскія. Адшукаць працу ў Пружанах не далі, нават грузчыкам ці дворнікам: пэўна, мясцовыя "органы" баяцца гарачай восені. Вынік — фэрмэрская гаспадарка "Бардо" за 300 мэтраў ад камэндатуры, склад запчастак, падсобны рабочы. Але — адразу шмат наведнікаў з бліжэйшых мястэчак і вёсак, саміх Пружанаў, Кобрына, Берасьця, Бярозы, Лунінца, Менску. Заходняя Беларусь! — і беларускае, і хрысьціянскае жыцьцё тут нашмат багацейшае. Ужо за тыдзень у размовах мясцовых людзей, у падзеях і нават шэпце лісьця разьбіраеш: "Яшчэ адна кніга".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG