Удзельнікі: сустаршыня аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч і галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.
Валер Карбалевіч: «Даўно ўлады ня ладзілі агульнанацыянальных палітычных форумаў па-за прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй. Функцыя Ўсебеларускага народнага сходу, які звычайна праводзіцца раз на пяць гадоў перад прэзыдэнцкімі выбарамі, зразумелая. Ён павінен прэзэнтаваць кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнку як прадстаўніка ўсяго народу.
А вось інфармацыя пра тое, што праўладныя структуры рыхтуюцца правесьці Ўсебеларускі зьезд патрыятычных сілаў, сталася трохі нечаканай. Навошта? Дзеля чаго гэта робіцца?».
Віктар Івашкевіч: «Уладам трэба дэманстраваць народную падтрымку не тады, калі яны абяцаюць 500 даляраў заробку, а тады, калі яны не выконваюць гэтыя абяцаньні і людзі абураюцца. І вось тут трэба паказаць, што людзі разумеюць уладу, падтрымліваюць яе ў цяжкі час і гатовыя падставіць плячо.
Асабліва гэта актуальна на фоне дзейнасьці аргкамітэту Народнага сходу, які зьбірае людзей, каб выказаць прэтэнзіі ўладам, вылучыць патрабаваньне прыцягнуць да адказнасьці тых, хто хлусіў людзям падчас выбараў, абяцаў заробак 500 даляраў, а потым усё абваліў.
Таму ўладзе патрэбная імітацыя народнай падтрымкі. Бо інакш яны выглядаюць узурпатарамі, якія абапіраюцца толькі на сілу. Ніякая ўлада ня можа сядзець на адных штыках».
Аляксей Кароль: «Думаю, што пакуль гэта не ініцыятыва, а зандаж грамадзкай думкі. Гэта адказ ня толькі на ініцыятыву Народнага сходу, а на ўсю сытуацыю ў грамадзтве, на рост пратэстных настрояў, правал сацыяльнага кантракту. Гэта таксама рэакцыя ўладаў на правал рэпрэсіўнай палітыкі. Бо кампанія застрашваньня, якая пачалася з 19 сьнежня, не дала эфэкту. Грамадзяне адмаўляюцца казаць „адабрамс“ палітыцы ўладаў.
Таму гэта баязьлівая спроба імітаваць народную падтрымку. Бо ва ўладаў існуе жах перад Плошчай. Таму зьбіраюцца правесьці закрыты сход з пэўным адборам людзей у залі, ачэпленай войскамі і спэцназам. Ня ўпэўнены, што гэтая ідэя будзе даведзеная да канца. Яе могуць адкінуць, як пакуль адкідаецца ідэя стварэньня праўладнай партыі».
Карбалевіч: «Як можна паставіцца да таго, што гэта альтэрнатыва Народнаму сходу? У палітыцы любая антырэкляма ёсьць рэклямай. Падаецца, упершыню ўлады імкнуцца стварыць альтэрнатыву апазыцыйнай ініцыятыве ў выглядзе агульнанацыянальнага форуму. То бок гэтым улады прызнаюць, што менавіта апазыцыя задае грамадзтву парадак дня дыскусій. А ўлады вымушаныя рэагаваць і падстройвацца».
Івашкевіч: «Пачынаючы з 19 сьнежня для ўлады ўсё пайшло наперакасяк. І паводзіны шэрагу палітвязьняў, якія ня пішуць пакаянных лістоў, і „маўклівыя акцыі“, і ініцыятыва Народнага сходу — гэта ўсё падзеі, якія не зьвязаныя з тымі афіцыйнымі графікамі палітычнага календара. Яны не зьвязаныя з „палатачнымі“ выбарамі, якія хацелі падкінуць апазыцыі ў якасьці нейкай вяхі для свайго плянаваньня. Ініцыятыва на баку актыўнай часткі апазыцыі, якая ўпершыню за больш чым дзесяць гадоў адчула народную падтрымку. Адкрытае палітычнае і ідэалягічнае супрацьстаяньне цяпер на карысьць тым, хто вылучае альтэрнатыву ўладзе».
Кароль: «Сёньня якраз 20-годзьдзе з дня путчу ГКЧП. Дык вось, я б параўнаў цяперашнюю атмасфэру ў беларускім грамадзтве з той, якая была перад тым путчам. Большасьць грамадзтва ўжо не ўспрымае сыстэму, узрастаюць пратэстныя настроі. Падзеі 19 сьнежня — гэта было нашае беларускае ГКЧП. І для ўладаў яны скончыліся паўправалам.
А потым былі дзьве перамогі апанэнтаў. Гэта акцыя „Стоп-бэнзін“, у выніку якой адбылася зьніжка цэнаў на аўтамабільнае паліва. І кампанія „Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі“, якая прымусіла ўлады прыдумаць закон, які будзе караць за „бязьдзеяньне“. Оруэл можа адпачываць. Улада адказвае стандартна. Гісторыя паказвае, што такія спробы заўсёды заканчваліся правалам».
Карбалевіч: «Наколькі рацыянальны такі ход уладаў? Магчыма, лепш было б замаўчаць, забараніць, задушыць у зародку ідэю Народнага сходу? А правядзеньне Ўсебеларускага зьезду патрыятычных сілаў азначае штучную палітызацыю грамадзтва. Ва ўмовах эканамічнага крызісу для ўладаў тут больш мінусаў, чым плюсаў. Бо там жа ня будуць гаварыць пра чэргі па мяса, там будуць казаць пра рост валавога ўнутранага прадукту аж на 11%. Акрамя раздражненьня людзей, гэта нічога больш ня выкліча. А калі сапраўды абмяркоўваць становішча, то непазьбежна ўзьнікне пытаньне, хто вінаваты».
Івашкевіч: «Думаю, што на такім сходзе, калі ён адбудзецца, размова пойдзе не пра тое, як нам усё лепш жывецца. Гаворка будзе ісьці пра тое, што нам трэба цярпець, ісьці ў зямлянкі, бараніцца ад ворагаў, якія хочуць нас абрабаваць, забіць, разадраць, забраць у рабства. І ў параўнаньні з такімі жахамі пацярпець рост цэнаў ня так страшна. І нам трэба ўчапіцца за нашага лідэра і, заплюшчыўшы вочы, ісьці за ім. Бо калі яго ня будзе, мы, як малыя дзеці, згубімся ў гэтым драпежным сьвеце.
Калісьці ў 1989 годзе, калі быў утвораны Народны фронт, тагачасныя камуністычныя ўлады стварылі альтэрнатыву ў выглядзе Савету працоўных калектываў. Але праз год гэты савет рассыпаўся, а частка яго ўдзельнікаў далучылася да апазыцыі.
Думаю, хутчэй за ўсё, Лукашэнка не дапусьціць гэтага зьезду. Гэта не яго ініцыятыва. Гэта ініцыятыва намэнклятуры, якая кажа: трэба штосьці рабіць, неяк ратавацца ва ўмовах краху сыстэмы. Яны шукаюць нейкія выратавальныя плаўсродкі, мэханізмы самаратаваньня, каб выплыць падчас крушэньня гэтага „Тытаніка“.
Лукашэнка праводзіць лінію, што не павінна быць гарызантальных сувязей паміж намэнклятурай, а толькі вэртыкальныя. Таму і топіцца гэтая ініцыятыва праўладнай партыі. Лукашэнку нельга дапускаць, каб прадстаўнікі намэнклятуры мелі магчымасьць між сабой тусавацца. Ён бачыць ад іх толькі падлянку».
Кароль: «Магчыма, улады могуць выкарыстаць гэты зьезд дзеля паглыбленьня расколу грамадзтва і ўзмацненьня рэпрэсій. Бо крытэрый патрыятызму ў нашай краіне вядомы. Патрыёты тыя, хто дэманструе адданасьць правадыру. Хоць у самім сходзе, як і ўва ўсёй дзяржаўнай сыстэме, сапраўды больш абсурдных матываў, чым мэтазгодных».
Што гэта за форум?

Гэта баязьлівая спроба імітаваць народную падтрымку.

Ці альтэрнатыва гэта Народнаму сходу?

Хто набудзе, а хто страціць ад такой ініцыятывы?
Карбалевіч: «Наколькі рацыянальны такі ход уладаў? Магчыма, лепш было б замаўчаць, забараніць, задушыць у зародку ідэю Народнага сходу? А правядзеньне Ўсебеларускага зьезду патрыятычных сілаў азначае штучную палітызацыю грамадзтва. Ва ўмовах эканамічнага крызісу для ўладаў тут больш мінусаў, чым плюсаў. Бо там жа ня будуць гаварыць пра чэргі па мяса, там будуць казаць пра рост валавога ўнутранага прадукту аж на 11%. Акрамя раздражненьня людзей, гэта нічога больш ня выкліча. А калі сапраўды абмяркоўваць становішча, то непазьбежна ўзьнікне пытаньне, хто вінаваты».
Івашкевіч: «Думаю, што на такім сходзе, калі ён адбудзецца, размова пойдзе не пра тое, як нам усё лепш жывецца. Гаворка будзе ісьці пра тое, што нам трэба цярпець, ісьці ў зямлянкі, бараніцца ад ворагаў, якія хочуць нас абрабаваць, забіць, разадраць, забраць у рабства. І ў параўнаньні з такімі жахамі пацярпець рост цэнаў ня так страшна. І нам трэба ўчапіцца за нашага лідэра і, заплюшчыўшы вочы, ісьці за ім. Бо калі яго ня будзе, мы, як малыя дзеці, згубімся ў гэтым драпежным сьвеце.
Думаю, хутчэй за ўсё, Лукашэнка не дапусьціць гэтага зьезду. Гэта не яго ініцыятыва.