Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Польшчы часткова прыпыняе дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю


Пра гэта стала вядома падчас сумеснага закрытага пасяджэньня камітэтаў сэйм Польшчы па міжнародных справах і па сувязях з палякамі замежжа, якое прайшло напярэдадні і было прысьвечана скандалу з выдачай беларускім уладам інфармацыі аб банкаўскім рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Як паведамляе польскае выданьне Gazeta Wyborcza, у пасяджэньні ўзяў удзел генпракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет. Члены камітэтаў хацелі даведацца, якія высновы ён зрабіў з сытуацыі зь Бяляцкім, – заявіў кіраўнік камітэта па міжнародных справах Анджэй Халіцкі.

Сэрэмет паведаміў дэпутатам, што адным з вынікаў справы Бяляцкага зьяўляецца частковае прыпынененьне польска-беларускага пагадненьня аб супрацоўніцтве пракуратур. Размова ідзе аб прыпыненьні супрацоўніцтва "на ніжнім узроўні", – удакладніў ён.

Частка дэпутатаў дамагалася прыпыненьня дзеяньня ўсяго пагадненьня, але Сэрэмет выступіў супраць. Паводле яго слоў, гэты дакумэнт дапамагае расьсьледаваць звычайныя крымінальныя злачынствы, рэгуляваць сытуацыі са шлюбамі паміж грамадзянамі розных краін і бізнэсам.

Удзельнікі пасяджэньня дабіваліся ад генпракурора адназначнага адказу на пытаньне: задаволіла яго ведамства запыт беларускага боку толькі наконт Бяляцкага ці яшчэ наконт некага? Сэрэмет запэўніў іх, што ўнутранае расьсьледаваньне ў пракуратуры не ўстанавіла іншых падобных выпадкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG