Паўлу Севярынцу сёньня ізноў не ўдалося ўладкавацца на працу ў Пружанах.
Яму адмовілі нават у вакансіях дворніка, грузчыка і маляра, якія ўчора прапаноўвалі кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў.
Сёньня Павал тры гадзіны бегаў па горадзе ў пошуку працы, аднак усюды чуў адмову. Ён лічыць, што кіраўнікоў прадпрыемстваў папярэдзілі, каб яму не дасталося працы ў горадзе.
"Прапанаваць мне працу адмовіліся нават тыя, хто на гэта пагаджаўся ўчора. Хутчэй за ўсё, улады хочуць, каб я працаваў далей ад Пружанаў, асьцерагаючыся, каб не было якіх народных хваляваньняў. Таму я думаю, што мне прапануюць працу недзе ў вёсцы", — кажа асуджаны палітык.
Нявырашаным пытаньнем застаецца і дазвол наведваць царкву ў Пружанах па нядзелях. Павал кажа, што яму застаецца выбар: або раз на тыдзень схадзіць у царкву, або ў лазьню.
У траўні 2011 году адзін з кіраўнікоў стваранай партыі БХД Павал Севярынец быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. За акцыю пратэсту 19 сьнежня 2010 года на плошчы Незалежнасьці ў Менску Паўла Севярынца прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеяньняў і ўдзеле ў іх.