21 ліпеня ў Пінску памёр першы кіраўнік Беларускага каталіцкага касьцёлу кардынал Казімір Сьвёнтак. Чалавек, які быў засуджаны сталінскім рэжымам на сьмерць, а пазьней адбыў 10 гадоў у варкуцінскіх лягерах, пражыў 96 гадоў і шмат зрабіў для станаўленьня каталіцкай царквы ў незалежнай Беларусі.
Апошнім часам кардынал Сьвёнтак хварэў, з красавіка гэтага году ў цяжкім стане ляжаў у пінскім шпіталі. Пахаваюць кардынала Сьвёнтка 25 ліпеня, адпяваньне пройдзе ў катэдральным саборы Пінску . А 23 ліпеня з кардыналам разьвітаюцца ў менскім катэдральным саборы, імшу правядзе кардынал Станіслаў Дзівіш з Кракава, які працаваў сакратаром папы Яна Паўла Другога і быў добрым сябрам кардынала Сьвёнтка.
Сьмерць кардынала — вялікая страта для Беларусі, кажа Аляксей Дуброўскі, краязнаўца зь Пінску, гораду, дзе Казімір Сьвёнтак доўгі час працаваў і дзе памёр:
"Для Пінску ён быў чалавекам незвычайным. У ліку нямногіх ён, адкрыўшы забрала, пайшоў на ворага, на камуністаў, арганізаваў людзей на абарону храмаў у нашым горадзе, помнікаў архітэктуры. У прыватнасьці, уратаваў францысканскі касьцёл і кляштар, дзе цяпер сэмінарыя. А ўлады хацелі яго ўзарваць. Ён шмат зьведаў за веру, але паказаў прыклад служэньня ўсім хрысьціянам. Пра яго застанецца памяць як пра вернага сына Бога".
Казімір Сьвёнтак уратаваў комплекс будынкаў францысканскага кляштара ў Пінску, дзе цяпер знаходзіцца духоўная сэмінарыя. У даваенны час гэтую сэмінарыю ён і сам скончыў. Высьвяціўшы на сьвятара, яго накіравалі на працу ў Пружаны. Савецкая ўлада, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь у 1939-м, арыштавала яго і асудзіла на сьмерць. Два месяцы малады сьвятар чакаў выкананьня прысуду. І толькі вайна паміж СССР і Нямеччынай, распачатая ў 1941 годзе, перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 годзе Сьвёнтак зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лягераў, цяжка працаваў спачатку ў Сыбіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты. Пры гэтым ён заставаўся сьвятаром.
Гаворыць каталіцкі актывіст зь Віцебшчыны Кастусь Шыталь, які некалькі разоў сустракаўся з кардыналам:
"Мяне вельмі ўразілі яго аповеды пра перажытае ў сталінскіх лягерах, калі ён на Каляды праводзіў літургію ў лягерным бараку, а ў гэты ж час у барак заходзілі супрацоўнікі НКУС з наганамі".
З 1954 году айцец Сьвёнтак служыў у Пінску сьвятаром ва ўмовах грубага ціску, які чыніўся на рэлігію ў СССР. У 1991 годзе папа Ян Павал II прызначыў Сьвёнтка першым кіраўніком навастворанай Менска-Магілёўскай мітраполіі і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.
Каталіцкі сьвятар Юрый Барок зь Віцебскай вобласьці кажа, што гэта быў вельмі прынцыповы чалавек, упэўнены ў сваёй веры, актыўна аднаўляў касьцёльныя структуры:
"Калі мы гаворым пра беларусізацыю касьцёлу, то цяжка сказаць, што ён зрабіў нейкі свой унёсак у гэта. Але ён гэта рабіў, бо гэтага патрабавалі сьвятары, гэтага патрабаваў народ. Але плюс гэтаму чалавеку ў тым, што ён гэтаму не пярэчыў, хоць і было другое поле каталікоў, якое было не за беларусізацыю. У гэтым выпадку ён шукаў кансэнсус, шукаў кампраміс, што ня вельмі лёгка было".
Сам Казімір Сьвёнтак быў палякам паводле нацыянальнасьці і нейкі час нават быў намесьнікам старшыні Саюзу палякаў Беларусі, згадвае адзін зь цяперашніх лідэраў арганізацыі Андрэй Пачобут:
"Сьвёнтак — гэта чалавек-легенда, гэта легенда касьцёлу. Зь яго сьмерцю адыходзіць пакаленьне сьвятароў, якое за свае перакананьні, за веру мусіла даць сьведчаньні. Гэта быў сьвятар зь вялікай літары, і вялікі ў яго быў уплыў на вернікаў, на каталікоў Беларусі".
Былы кіраўнік мусульманскай абшчыны Беларусі муфтый Ісмаіл Александровіч сказаў "Свабодзе", што ў сувязі са сьмерцю кардынала Сьвёнтка смуткуюць і прадстаўнікі іншых канфэсій:
"Гэта вялікая страта. Ён так шмат працаваў, пакутаваў ад савецкай улады. Але ён быў вытрыманы і ўпэўнены. Ён шмат зрабіў для Беларусі і для ўсяго сьвету".
Казімір Сьвёнтак выконваў сьвятарскае служэньне больш за 70 гадоў. У 1994 годзе папа Ян Павал ІІ надаў яму тытул кардынала, у 2004 годзе ён атрымаў з рук папы спэцыяльную ўзнагароду "Fidei testis" (Сьведка веры). У 2006 годзе Сьвёнтак атрымаў францускі ордэн камандора Ганаровага легіёну.
У суботу цела спачылага кардынала Казіміра Сьвёнтка будзе перавезена ў менскую архікатэдру, дзе пройдзе галоўная жалобная імша. Пахаваньне кардынала адбудзецца ў панядзелак 25 ліпеня ў пінскай катэдры.