Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інваліда ля Нацыянальнай бібліятэкі душыў сусед па раёне?


Уладзімер Марозаў
Уладзімер Марозаў
6 ліпеня падчас разгону акцыі маўклівага пратэсту каля Нацыянальнай бібліятэкі ад дзеяньняў міліцыянта ў цывільным страціў прытомнасьць інвалід, пэнсіянэр Уладзімер Марозаў. Пазьней праз інтэрнэт Уладзімер Марозаў даведаўся, хто ўжываў супраць яго сілу.

Уладзімер Марозаў сказаў Радыё Свабода:

«Я хачу засароміць гэтага чалавека. Ён ёсьць на ўсіх здымках, відаць, ён зь міліцыі Першамайскага раёну. Завуць яго Павал, ён жыве ва Уруччы-6. За тое, што душыў пэнсіянэра, старога чалавека, свайго тату паводле ўзросту. Мне на форуме напісалі, што гэта ён ужываў супроць мяне ўдушальны прыём з джыў-джытсу, калі каленам пераціскаў мне горла».

Толькі ўмяшаньне людзей і іх патрабаваньні выклікаць хуткую дапамогу для Марозава, які страціў прытомнасьць, перашкодзілі супрацоўнікам у цывільным зацягнуць хворага чалавека ў міліцэйскі аўтазак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG