Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначылі касацыю Статкевічу, Вусу ды іншым палівязьням


На 19 ліпеня прызначаны разгляд касацыйных скаргаў экс-кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, а таксама Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзьмітрыя Буланава, якіх судзіла ў Ленінскім раённым судзе судзьдзя Людміла Грачова.

Статкевіча яна асудзіла на 6 гадоў зьняволеньня, Вуса на 5 з паловай, Класкоўскага на 5, Грыбкова на 4, Квяткевіча на 3 з паловай, Буланава на 3 гады зьняволеньня. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў Менскім гарадзкім судзе.

На 19 ліпеня прызначана касацыя таксама ў справе Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, якія атрымалі за падзеі 19 сьнежня пакараньні, не зьвязаныя з пазбаўленьнем волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG