Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бітл” Рынга Стар прыняў кветкі ад беларускі


Рынга Стар прымае кветкі ад школьніцы-беларускі
Рынга Стар прымае кветкі ад школьніцы-беларускі
Легендарны “бітл” Рынга Стар у часе свайго канцэрту ў Празе прыпыніў выступ, каб прыняць кветкі ад школьніцы-беларускі Ганны і яе сяброўкі. Канцэрт прайшоў у межах эўрапейскага турнэ “All Starr Band”, у якім бяруць удзел зоркі рок-н-ролу.

Рынга Стар, пабачыўшы дзяўчынак ля сцэны, выбачыўся і сказаў, што хоча надзяліць увагу “дзвюм маленькім дзяўчынкам”, бо яны “не павінны чакаць”. Ён падыйшоў да канца сцэны, ўзяў кветкі і кожнай праз мікрафон даслаў па тры "паветраных пацалунка”.

Праскія аматары “Бітлз” ўжо пасьпелі адзначыць, што, нягледзячы на адносна лібэральнае стаўленьне аховы, тое былі адзіныя кветкі, падораныя Рынга Стару ў часе канцэрту. У некаторых іншых гарадох, дзе праходзіць турнэ, ахоўнікі паводзяць сябе жорстка, не падпускаюць гледачоў да сцэны і нават забараняюць фота і відэаздымкі.

Такія надзвычайныя меры ў дачыненьні да аднаго з двух на сёньня жывых удзельнікаў “Бітлз” тлумачацца ў тым ліку і трагічнай гісторыяй – як вядома, Джон Ленан быў застрэлены былым фанатам, а Джордж Гарысан падвергся нападу псыхічна неўраўнаважанага чалавека ва ўласным доме.
Рынга Стар прымае кветкі ад школьніцы-беларускі ў часе канцэрту ў Празе

Заля праскага кангрэсавага цэнтру (больш як 2 700 месцаў) ў сераду 29 чэрвеня была запоўненая цалкам. Музыкі выканалі два дзесятка хітоў, у тым ліку і з рэпэртуару Бітлз -- Honey Don't, I Wanna Be Your Man, Yellow Submarine, With A Little Help From My Friends.
Канцэрт “All Atarr Band” у Празе
У Чэхіі Рынга Стар адмовіўся ад сустрэчы з фанатамі і журналістамі, аднак сказаў, што застанецца ў Празе да суботы, каб пабыць у старажытным горадзе ў ролі звычайнага турыста. Апошняе, улічваючы статус жывой легенды, будзе для яго праблематычным.
Вокладка альбому "Abbey Road", 1969 г.

Як і Пол Макартні, Рынга Стар працягвае канцэртную дзейнасьць – у 1998 годзе ён быў першым "бітлом", які прыехаў на тэрыторыю былога Савецкага Саюзу. На пытаньні журналістаў, чаму лівэрпульская чацьвёрка ў свой час не наведала СССР, Стар адказвае каротка: “Не запрашалі”. Сярод гарадоў цяперашняга эўрапейскага турнэ Рынга Стара – Кіеў, Масква, Санкт-Пецярбург і Рыга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG