Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Спорт-пары" ня верыць у санкцыі


Кіраўніцтва кампаніі "Спорт-пары" зьняпраўджвае інфармацыю адносна ўвядзеньня абмежаваньняў з боку Эўразьвязу. Пра гэта Свабодзе паведаміла прадстаўніца кампаніі Ірына Ўрбановіч.

"Адкуль пайшлі такія зьвесткі, нам невядома, бо ніякай афіцыйнай інфармацыі не было. Больш за тое, можна адзначыць, што 8 чэрвеня на Генэральнай асамблеі ў Хэльсынкі кампанія "Спорт-пары" ўвайшла ў склад эўрапейскай лятарэйнай асацыяцыі, што сьведчыць аб прызнаньні статусу кампаніі і адпаведна пра плённае далейшае супрацоўніцтва".

У кампаніі паведамілі, што часткова "Спорт-пары" належыць бізнэсоўцу Ўладзімеру Пефціеву.

Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных паведаміў, што ўвядзеньне чарговых санкцыяў з боку ЭЗ беларускі МЗС пракамэнтуе пасьля атрыманьня афіцыйнай інфармацыі.

На прадпрыемстве "Белтэхэкспарт" ад камэнтароў адмовіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG