Апошні дзень пасяджэньня Глябальнага форуму пачаўся з выступу былога кандыдата ў прэзыдэнты ЗША, сэнатара Джона Маккэйна. Яго прамова прагучала гімнам дэмакратыі і сацыяльным сеткам як інструмэнту яе дасягненьня. Паводле Маккейна няправільна казаць пра падзеі на поўначы Афрыкі як пра «арабскую вясну», гэта глябальны працэс, які ахоплівае Бірму, Кітай і увесь сьвет. Бо не існуе ніякай магчымасьці спыніць інфармацыю. Важным чыньнікам пачатку «Салідарнасьці» была арганізацыя друкарні на Гданьскай суднаверфі. Зараз гэтую ролю выконваюць facebook і Twitter.
Далей на пасяджэньнях асобных сэкцый удзельнікі форуму абмяркоўвалі праблемы трансатлянтычнага партнэрства, эўрапейскай бясьпекі, старшыняваньня Польшчы ў Эўразьвязе, а таксама ролю моладзі і новых сродкаў камунікацыі ў змаганьні за дэмакратыю.
Зоркай гэтага апошняга абмеркаваньня была эгіпэцкая блогерка Ісраа Абдэль Фатах. Яна распавяла пра тое, як атрымала ліст ад супрацоўніка каірскага заводу, які зьбіраўся ладзіць страйк супраць нізкіх заробкаў. А чаму толькі работнікаў гэтага заводу, гэта ж закранае ўсіх эгіпцянаў – задала сабе пытаньне блогерка. Падчас абмеркаваньня гэтай ідэі ў супольнасьці Facebook нарадзілася ідэя супольнага пратэсту. Паводле яе словаў, эфэкт пераўзышоў чаканьні саміх блогераў.
Пасьля пачатку маніфэстацыяў Ісраа была арыштаваная, але потым вызваленая на патрабаваньне дэманстрантаў. На плошчы Тахрыр Ісру называлі «дзяўчына-facebook». Учора яна, сярод іншых, была ўганараваная ўзнагародай свабоды Атлянтычнай рады, арганізатара Глябальнага форуму ва Ўроцлаве.
Тут я хачу вярнуцца крыху назад і распавесьці крыху пра цырымонію ўручэньня ўзнагародаў.
Ляўрэата Рональда Асмуса, амэрыканскага дыплямата, які памёр у гэтым годзе, прадстаўляў Аляксандр Вондра, міністар абароны Чэхіі. Цёплыя словы пра ляўрэата сказала ў відэавыступе былая дзяржсакратар ЗША Мэдлэн Олбрайт. Міністар Вондра ўручыў удаве Рональда Асмуса узнагароду ад Атлянтычнай рады, а таксама ад чэскага ўраду.
Вэтэран «Салідарнасьці» Уладзіслаў Фрастынюк прадстаўляў сваіх калег і паплечнікаў – стваральнікаў «Газэты выборчай» Хелену Лучыву і Адама Міхніка. «Без вас не было б Салідарнасьці» - сказаў ён, зьвяртаючыся да ляўрэатаў. Хелена Лучыва была стваральніцай падпольнай «Салідарнасьці» пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча. У слове пасьля ўзнагароджаньня яна сказала, што свабода для сваёй краіны – гэта лепшае, што можна выйграць у жыцьці.
Адам Міхнік у сваёй прамове выказаў падзяку Андрэю Сахараву і падкрэсьліў, што ўзнагарода, якую ён атрымаў – гэта ўзнагарода не яму асабіста, а газэце. Ён прыгадаў Беларусь, сказаўшы, што для яго гэтая краіна – гэта Добрарусь, прыгожая краіна добрых людзей, асуджаных на няшчасьце. «Але пасьля самай доўгай ночы наступае золак. І мы выйдзем з вамі на сьветлае сонца свабоды» - сказаў ён, зьвяртаючыся да беларусаў.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў ляўрэацкай прамове нагадаў, што ў многіх месцах у сьвеце ідзе змаганьне за свабоду: кроў льецца на вуліцах іранскіх гарадоў, у беларускай турме сядзіць журналіст Андрэй Пачобут. Міністар паўтарыў думку прэзыдэнта Камароўскага, што дапамагаючы барацьбе за свабоду ў несвабодных краінах, Польшча выплочвае доўг заходнім краінам, якія дапамагалі ёй, калі яна была несвабодная.
Старшыня БАЖА Жана Літвіна, атрымліваючы ўзнагароду, таксама прыгадала справу Пачобута, а таксама іншых журналістаў, якія былі арыштаваныя і асуджаныя, закрыцьцё “Аўтарадыё”, пагрозу закрыцьця «Нашай нівы» і «Народнай волі». «У Беларусі судзяць журналістыку як прафэсію» - сказала старшыня БАЖ.
Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» распавёў, якія рэпрэсіі абрынуліся на недзяржаўныя арганізацыі Беларусі пасьля 19 сьнежня, як на працягу 5 месяцаў з гэтага дня ў офісе «Вясны» ператрусы і канфіскацыі рабілі 4 разы. «Недапушчальна, каб у Эўропе заставаўся таталітарны рэжым» - падкрэсьліў праваабаронца.
Некалькі ляўрэатаў у сваіх прамовах цытавалі словы былога кандыдата ў прэзыдэнты ЗША, сэнатара Джона Маккэйна, што самае лепшае ў сьвеце – гэта змагацца за тое, што больш за цябе.
Сам сэнатар у сваёй прамове вітаў калег-ляўрэатаў – прэм'ер-міністра Малдовы Ўлада Філата і эгіпэцкую блогерку Ісру Абдэль Фатах, прадстаўнікоў краін, дзе дэмакратыя перамагла.
«Аднойчы мірная дэмакратычная рэвалюцыя прыйдзе і ў Беларусь» -- сказаў Джон Маккэйн.