Актывіст руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід зноў трапіў у турэмны карцэр. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла маці актывіста Алена Ліхавід.
"Сёньня я патэлефанавала ў калёнію, мне абяцалі паведаміць, як справы ў сына пасьля выхаду з карцэру, дзе ён адбыў 15 дзён, і раптам мне кажуць, што Мікіта зноў трапіў у карцэр — гэтым разам яму далі 5 дзён. За што, не сказалі", — распавяла Алена Ліхавід.
Мікіта Ліхавід быў асуджаны за Плошчу на 3 гады калёніі і прыбыў для адбыцьця пакараньня ў Наваполацкую калёнію на пачатку траўня. У калёніі Мікіта Ліхавід адмовіўся называцца асуджаным і атрымаў спачатку 10 дзён карцэра, потым яшчэ 15, зараз 5 дзён.
У судзе актывіст Мікіта Ліхавід не прызнаў сябе вінаватым і працягвае дамагацца апраўданьня, знаходзячыся ў калёніі.