Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Сурыкаў: улады Беларусі павінны ўмець дараваць


 Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў
Першы куб зямлі пад фундамэнт беларускай АЭС будзе выкапаны на пачатку верасьня. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміў на сваёй прэс-канфэрэнцыі амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

Ён сказаў, што пляны Расеі адносна крэдытаваньня будаўніцтва Беларускай АЭС зьменаў не зазналі. Галоўная дамова пра гэта будзе падпісаная "калі не ў канцы чэрвеня, то на пачатку ліпеня".

Рашэньне пра куплю расейскім бокам другой часткі "Белтрансгазу" будзе прынятае ў чэрвені

Аляксандар Сурыкаў сказаў, што кошт другой часткі "Белтрансгазу" ў 2,5 мільярда даляраў названы паводле ацэнкі галяндзкай кампаніі. І Расея ня ставіць гэтую лічбу пад сумнеў. 2,5 млрд. даляраў плюс крэдыт ЭўрАзЭС, на думку Аляксандра Сурыкава, "сур'ёзна дапамогуць Беларусі вырашыць свае фінансавыя пытаньні".

Разам з тым амбасадар сказаў, што Масква і Менск не знаходзяць паразуменьня наконт прывязкі продажу "Белтрансгазу" да выхаду на аднолькавыя кошты газу для абедзьвюх краін. "Гэта пазыцыя толькі беларускага боку, а ў расейскага боку — супрацьлеглая".

Сурыкаў пра выбары і санкцыі

Кіраўніцтва Расеі далучылася да эўрапейскіх ацэнак падзей 19 сьнежня ў Менску. Але разам з тым Расея катэгарычна выступае супраць любых санкцый адносна Беларусі, бо яны абцяжарваюць жыцьцё народа.

Пасол Сурыкаў выказаў і сваю асабістую думку наконт гэтага. "Дзяржава павінна караць парушальнікаў. Нельга дапускаць анархіі. Але разам з тым улады павінны быць велікадушнымі і ўмець дараваць. Калі б было так, то народ Беларусі гэта б зразумеў і станоўча ацаніў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG