Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель атрымала мэдаль Свабоды


Мэркель і Абама падчас сустрэчы ў Белым доме.
Мэркель і Абама падчас сустрэчы ў Белым доме.
Нямецкая канцлерка Ангела Мэркель атрымала найвышэйшую ўзнарагоду ЗША для цывільных асобаў – Прэзыдэнцкі мэдаль свабоды. Учора ўвечары ўзнагароду ёй уручыў у Вашынгтоне прэзыдэнт Барак Абама. Мэдаль уручаецца людзям за значны ўнёсак ва ўмацаваньне нацыянальных інтарэсаў ЗША, бясьпекі і міру ў сьвеце, унёсак у культуру ці іншыя жыцьцёвыя дасягненьні.

Абама адзначыў кар’еру Мэркель, якая расла ў камуністычнай усходняй Нямеччыне і шэсьць гадоў таму стала першай жанчынай-канцлеркай аб’яднанай краіны. “ Уласным жыцьцёвым лёсам вы ўвасабляеце аб’яднаньне Эўропы і здольнасьць разабрацца зь мінулым”, адзначыў Барак Абама на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG