З дачкой экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Рыгора Кастусёва Кацярынай не падоўжаны працоўны кантракт. Яна настаўніца музыкі. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі Кацярына Кастусёва была актывісткай у камандзе свайго бацькі. Зьбірала подпісы ў яго падтрымку. Рыгор Кастусёў заяўляе, што дачку звольнілі з-за яго палітычнай дзейнасьці.
Кацярына Кастусёва скончыла сярэднюю школу з залатым мэдалём, а музычную вучэльню й акадэмію музыкі — з высокімі баламі пасьпяховасьці. Працаваць па спэцыяльнасьці "Харавое дырыжыраваньне" пачала на трэцім курсе акадэміі. Яна сябра Партыі БНФ. У дзіцячай школе мастацтваў № 6 Магілёва адпрацавала два гады.
"Мне цяжка сказаць, ці ёсьць у маёй справе палітычныя матывы. У адкрытую мне пра гэта ніхто ня кажа і, відаць, і ня скажуць. Ніякіх парушэньняў і вымоў у мяне не было, аднак у мяне ўвесь час было адчуваньне, што рабілася ўсё, каб даказаць маю прафэсійную непрыдатнасьць. Мяне ніхто не папярэджваў, што са мной не працягнуць кантракт. Мне проста далі падпісаць паперу — паставілі перад фактам", — камэнтуе сытуацыю са звальненьнем Кацярына Кастусёва.
Адміністрацыя школы мастацтваў адмаўляе, што звальненьне дачкі экс-кандыдата на прэзыдэнцтва было матывавана палітычна:
"Выключна толькі з прафэсійнага боку. Вы што? Прыходзілі прафэсіяналы з каледжа музыкі. Наведвалі яе кантрольныя заняткі. Зь ёй неаднойчы праводзіліся гутаркі й была складзена даведка, што ў дадзенай установе трэба рабіць зьмену кіраўніка, бо наш хор на дужа нізкім узроўні",-- заяўляе прадстаўніца адміністрацыі школы.
Рыгор Кастусёў цьвердзіць, што з-за ягонай палітычнай дзейнасьці ўлада карае ягоных дзяцей. Самога палітыка ў 2001 годзе вымусілі звольніцца з пасады кіраўніка Шклоўскай камунальнай управы.
"Пасьля парлямэнцкіх выбараў была звольненая са школы мая старэйшая дачка. Тры гады яна адпрацавала й раптам стала недаспадобы. Праблемы з вучобай былі ў сына. Ён цяпер у Гданьску. І там праблемаў з вучобай у яго няма й ніколі не было. Цяпер вось такая праблема ўзьнікла пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Кацярыны. Адназначна тут матывацыя з боку ўлады толькі палітычная. Хоць мяне й не пасадзілі, але такім чынам улады стараюцца папсаваць нэрвы мне і маёй сям’і".
Рыгору Кастусёву забаронены выезд за межы Беларусі. Ён знаходзіцца ў стане абвінавачанага ад 20 сьнежня 2010 году паводле крымінальнага артыкула за арганізацыю беспарадкаў і ўдзел у іх.
"Я не магу нават выехаць на месца сваёй працы. Фірма, дзе я працую, зарэгістраваная ў Санкт-Пецярбургу. Я сяджу без магчымасьці працаваць. Цяпер во сям’ю маю калупаюць, каб давесьці яе да жабрацкага стану. Мы знаходзім магчымасьці зарабляць, неяк выжываем, з працягнутай рукой ня ходзім, але прыемнага тут мала".