Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку Міколы Статкевіча не дазволілі сустрэчу з сынам


Віктар Статкевіч
Віктар Статкевіч
Бацьку Міколы Статкевіча — 84-гадовага Віктара Статкевіча не пусьцілі на сустрэчу з сынам у турму КДБ. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч, якая 1 чэрвеня прывезла Статкевіча-старэйшага з Баранавічаў.

"Напярэдадні судзьдзя дала дазвол на іх сустрэчу. Сёньня мы прыйшлі раніцай у КДБ, але там, як звычайна, чэргі, і нам сказалі, каб прыходзілі па абедзе. А потым увогуле адмовілі, нават не сказалі пра прычыну. Мяркую, зь Міколам паўтараецца як з Андрэем Саньнікавым, якога пасьля суду сваякі хацелі наведаць у КДБ, а яго ўжо перавялі ў ізалятар на Валадарскага. Але і на "Валадарцы" мне пэўна не сказалі, ці там Мікола. А раптам яго адправілі ў Жодзінскі ізалятар? У выніку пазьдзекаваліся са старога хворага чалавека, а спатканьня так і не далі", — сказала "Свабодзе" Марына Адамовіч.

Былога кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча суд прызнаў вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і пакараў 6 гадамі зьняволеньня. Гэта самае жорсткае пакараньне за ўдзел у падзеях 19 сьнежня. Ад 20 сьнежня 2010 году Міколу Статкевіча трымаюць у СІЗА КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG