Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам. Мясьніковіч прасіў у Багданкевіча кансультацыяў і ідэяў, як выйсьці з крызісу.
Мясьніковіч прапанаваў супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове. Аднак Багданкевіч адмовіўся. Былы кіраўнік спаслаўся на тое, што ёсьць маладзейшыя адмыслоўцы, і прапанаваў прыцягваць іх.
Багданкевіч таксама даў некалькі парадаў, які вывесьці эканоміку з крызісу:
У сваю чаргу, прэм'ер-міністар распавёў Багданкевічу пра працу ўраду.
У размове з журналістамі былы кіраўнік Нацбанку выказаў сваё меркаваньне: гэтыя дзеяньні ўраду не прадугледжваюць кардынальных захадаў.
Багданкевіч таксама перадаў Мясьніковічу праграму эканоміі.
Да канца тыдня Аб’яднаная грамадзянская партыя перадасьць ураду і прафсаюзам паўнейшую праграму дзеяньняў.

- Вызначыць курс беларускага рубля для гандлю на валютнай біржы;
- Зьвярнуцца ў МВФ па крэдыт у 8 мільярдаў даляраў;
- Спыніць палітычныя рэпрэсіі і ціск на СМІ;
- Распрацаваць праграму рэформаў;
- Дамагацца наўпроставых замежных інвэстыцыяў, а для гэтага — стварыць станоўчы імідж краіны.