Лёс кожнага сябра беларускай апазыцыі не павінен быць меней важны для эўрапейцаў, чым падзеі ў Афрыцы. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле на сёлетнім Эўрапейскім форуме ў Бэрліне.
На Эўрапейскім форуме, які праводзіцца штогод з 1997 году, урадоўцы, палітыкі і іншыя ўплывовыя асобы Эўразьвязу абмяркоўваюць пытаньні неабходных рэформаў Эўрапейскіх супольнасьцяў.
Адкрываючы мерапрыемства старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу паведаміў, што Брусэль распрацаваў агульную стратэгію для паглыбленьня эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва з краінамі паўднёвага Міжземнамор'я, якія абралі шлях дэмакратычных рэформаў.