Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў, зробленую 25 траўня ў Казахстане.
«Стаўлюся да такой заявы з радасьцю. Бо гэта найпершае, што трэба было зрабіць адразу. Шкада, што Лукашэнка не дайшоў да гэтага праз свой розум, праз сэрца і душу, праз чалавечнасьць не дайшоў. Што яго змусілі дайсьці да гэтага абставіны, тая сытуацыя, якая склалася. Палітычная, эканамічная, і вакол Беларусі, і ўнутры краіны. Але лепш позна, чым ніколі, як кажуць. І заўтра мы ўбачым, ці Лукашэнка, як заўсёды, забярэ лёгка дадзенае слова, ці ўсё ж яго выканае. Калі заўтра ня будзе таго жахлівага прысуду Статкевічу, Вусу ды іншым хлопцам — значыць, ён насамрэч зьбіраецца сваё слова выканаць. І тады ёсьць надзея на тое, што мы зможам тых людзей, якія без аніякай віны апынуліся за кратамі, абняць на волі».
Уладзімер Някляеў ня лічыць, што словы адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам мімаходзь.
«Я чуў інтанацыі, якімі казаліся гэтыя словы. Так, словы выяўлялі няпэўнасьць у тым, што ён казаў, але я перакананы ў тым, што іншага выйсьця ў Лукашэнкі проста няма. І чым раней ён гэта зробіць, тым будзе лепш ня толькі для тых, хто выйдзе з турмы на волю, але і для ўсіх, хто жыве ў турме з назвай Беларусь».
Уладзімер Някляеў мяркуе, што вызваленьне палітвязьняў 19 сьнежня будзе азначаць іншую палітычную сытуацыю, якая зьвязаная як з новымі парлямэнцкімі, гэтак і з прэзыдэнцкімі выбарамі.
«Я як казаў раней, што прэзыдэнцкія выбары — гэта тая плятформа, якая мусіць аб’яднаць апазыцыю, гэтак і кажу. Але я кажу, што гэта ня можа стаяць першым пытаньнем на парадку дня, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні».

Шкада, што Лукашэнка не дайшоў да гэтага праз свой розум, праз сэрца і душу, праз чалавечнасьць не дайшоў.