Міжнародная моладзевая арганізацыя "Малады Фронт" (Чэхія) 24 траўня распачала кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для сьледчых ізалятараў і турмаў. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка.
Паводле яе слоў, суды за Плошчу ў асноўным завяршыліся, асуджаных у бліжэйшы час павінны адвезьці па месцах адбыцьця пакараньня.
"Мы задаліся пытаньнем, чым мы можам дапамагчы палітвязьням. Вядома, пісаць ім лісты падтрымкі і паштоўкі, арганізоўваць акцыі салідарнасьці. Але мы знаходзім і новы спосаб – перадача ў СІЗА і калёніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя
беларускія турмы ня могуць пахваліцца добрымі бібліятэкамі, і шматлікім вязьням ў вольны ад працы час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханьне або аб міліцэйскіх звадах. Відавочна, што такая літаратура не спрыяе духоўнаму разьвіцьцю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязьням ў складаны пэрыяд іх жыцьця ", - сказала Палажанка.
Паводле яе слоў, кожны можа паспрыяць таму, "каб зьняволеныя ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а творы Ўладзімера Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камэрах не адносіны паміж "мянтамі" і "браткамі", а рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага". "Для гэтага дастаткова зьвязацца з арганізатарамі акцыі (іх кантакты ёсьць на інтэрнэт-сайце "Маладога фронт ") і перадаць кнігі на беларускай мове або на духоўную тэматыку. Арганізатары падрыхтуюць невялікія бібліятэкі для ўсіх калёній, дзе будуць адбываць пакараньні палітвязьні, і адвязуць туды кнігі", - заявіла Палажанка.
"Раней у нас была штогадовая кампанія "Падары кнігу дзецям!", калі мы зьбіралі беларускамоўныя кнігі для дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. У цяперашняй сытуацыі мы вымушаныя памяняць ракурс і падтрымаць палітвязьняў", – адзначыла Палажанка.

каб зьняволеныя ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а творы Ўладзімера Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камэрах не адносіны паміж "мянтамі" і "браткамі", а рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага