Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Беларусі


Міністры замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу на сустрэчы ў Брусэлі дамовіліся аб пашырэньні санкцыяў супраць Беларусі, -- паведамляюць крыніцы ў дыпляматычных колах. Афіцыйна аб рашэньні міністраў будзе абвешчана пазьней. Дыпляматы кажуць, што сьпіс тых, каму забараняецца ўезд у Эўразьвяз і чые актывы замарожаныя, дапоўнены 13 асобамі. У сьпісе з прыкладна 170 асобаў знаходзіцца і ўнесены раней туды прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Перад пачаткам сустрэчы чакалася, што санкцыі будуць уведзеныя і супраць шэрагу буйных беларускіх кампаніяў.

Пашырэньне санкцыяў стала адказам на прысуды ўдзельнікам акцыі пратэстаў у Менску 19 сьнежня летась.
XS
SM
MD
LG