Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Токіё просіць кіраўнікоў Расеі больш ня ездзіць на Паўдзённыя Курылы


Урад Японіі выказаў сёньня шкадаваньне ў сувязі з паездкай намесьніка старшыні расейскага ўраду Сяргея Іванова на Паўдзёныя Курылы ў суправаджэньні групы міністраў. “Такі крок не прынясе Расеі ніякіх выгад”, --з аявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё кіраўнік кабінэту міністраў Юкіё Эдана. Міністр замежных спраў Японіі Таэтакі Мацумота запрасіў сёньня ў МЗС расейскага пасла Міхаіла Белага, у гутарцы зь якім адзначыў, што “паездка параніла пачуцьці японскага народа і выклікае шкадаваньне.” Мацумота зьвярнуўся да кіраўніцтва Расеі з просьбай адмовіцца ад далейшых паездак на Паўдзённыя Курылы, якія Токіё лічць японскай тэрыторыяй.
XS
SM
MD
LG