Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганчарык: "Магчыма, Расея дамагаецца ўвядзеньня расейскага рубля"


Рашэньне кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі адмовіць Беларусі ў стабілізацыйным крэдыце аб'ёмам 1 мільярд даляраў камэнтуе кандыдат эканамічных навук Уладзімер Ганчарык.

Нагадаем, сёньня расейскі віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын заявіў, што Беларусь можа атрымаць грошы з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, але магчымасьць прадстаўленьня пазыкі з боку Расеі не разглядаецца. Кудрын таксама параіў беларускаму кіраўніцтву зьвярнуцца па грошы ў МВФ, да асобных краінаў і правесьці прыватызацыю:

"Вельмі дрэнная навіна. Ня ведаю, у якой ступені тут палітычны падтэкст, але гэта яшчэ адзін крок да таго, што Масква спрабуе дасягнуць пэўных мэтаў у эканамічным пляне. Магчыма, на кану нейкія дамовы наконт найбольш выгадных і прыбытковых прадпрыемстваў, але самая галоўная тэма, на мой погляд, — гэта ўсё ж увядзеньне расейскага рубля. Пра што, дарэчы, ня так даўно адкрыта гаварыў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў. Як той казаў, не мыцьцём, дык катаньнем".

Карэспандэнт: "Але ж ужо вяліся перамовы, у Маскву езьдзілі ўрадавыя чыноўнікі, якія рапартавалі пра атрыманьне крэдыту ўжо ў сярэдзіне траўня…"

"Гэта сапраўды не зусім зразумела. Таму магчыма і тое, што да такога рашэньня прыклала руку само кіраўніцтва Беларусі. Найперш, сваімі заявамі ў адносінах да Захаду, выказваньнямі на адрас эўрапейскіх амбасадараў 9 траўня. Таму, ня выключана, былі кансультацыі паміж Эўразьвязам і Расеяй наконт Беларусі. Там больш, на парадку дня беларускае пытаньне стаіць. Але ў любым выпадку, калі гаварыць адкрыта, то гэта ціск".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG