Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не камэнтуе заявы Вольгі Класкоўскай


Вольга Класкоўская
Вольга Класкоўская
"Я ня маю ніякай інфармацыі наконт таго, што з грамадзянкай Вольгай Класкоўскай у Ленінскім РУУС Менску абыходзіліся жорстка", – сказаў сёньня "Свабодзе" кіраўнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

На словы карэспандэнта, што здымкі са сьлядамі зьбіцьця спадарыні Класкоўскай можна пабачыць на розных інтэрнэт-сайтах, суразмоўца адказаў:

"Я не зусім лічу неабходным пацьвярджаць альбо абвяргаць любыя чуткі, што зьяўляюцца ў сетцы Інтэрнэту".

Вольга Класкоўская – сястра палітзьняволенага Аляксандра Класкоўскага заявіла, што ў Ленінскім РУУС яе "цягалі за валасы, білі, а пасьля пасадзілі ў клетку".

Спадарыня Класкоўская заявіла, што яе абвінавачвалі ў бойках зь міліцыяй і ў паклёпе на прэзыдэнта Лукашэнку. Яна адмовілася падпісаць пратакол допыту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG